
Ваша оценкаЖанры
Рейтинг LiveLib
- 513%
- 475%
- 313%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
bastanall31 октября 2018Мой гвоздик
Читать далееДавайте поговорим про самое лучшее, что может случиться в жизни каждого человека: про гвоздичек. Каждый из нас может найти свой — большой или кривой, ржавый или без шляпки, но это будет гвоздик, который поможет реализовать себя как личность. Без шуток! Я такие гвоздики регулярно нахожу, но раньше всегда выбрасывала, даже не догадываясь, зачем вселенная мне их подбрасывает.
А если серьёзно, то рассказ «Мой цвік» («Мой гвоздь»), в честь которого и получил свое название весь сборник, несомненно одно из лучших в нём произведений. Я не сильна в жанровой де, понимаете ли, градации, но этот рассказ отнесла бы к постмодернистской сатире, как бы жутко это ни звучало. Но сам рассказ намного страшнее и смешнее. Вот вы находите гвоздь, выключаете телевизор и выходите из дома, чтобы стать полезными этому миру, реализовать себя, исполнить высшее предназначение. И блуждаете, блуждаете, блуждаете, покидая людей, которым не нужны ни вы, ни ваш гвоздик, игнорируя другие возможности сгодиться этому миру, оставляя за спиной красноречивое молчание, пренебрежение, иногда — трупы. И вдруг однажды вам несказанно везёт: кому-то дозарезу нужен гвоздь, вот прямо сейчас, здесь, не сходя с места!.. Но знаете, этот рассказ мне понравился не столько даже своей иронией (у автора с чувством юмора всё в порядке, взять хотя бы это прекрасное «Бог — ящикофоб»!.. а, чёрт, по-белорусски звучало лучше: «Бог — скрынкафоб»), а этим неожиданным приёмом, когда в последнюю секунду отсутствующий на первый взгляд сюжет внезапно показывает себя во всей красе, а потом делает ошеломляющий финт ушами и вырывает почву у вас из-под ног. Фьють! И ты лежишь, опрокинутый на спину, шевелишь лапками и не знаешь, как тебе дальше жить. Хороший гвоздик.
Другие рассказы в сборнике, в основном, более предсказуемые, приходящиеся скорее по душе, чем по разуму. Скорее рвущие душу, чем взрывающие разум.
Из оставшихся 11 рассказов я бы хотела особо отметить «Под потоком» и «Конвульсии».Первый, понятное дело, — потому что в этой мрачной, опустошающей и безжалостной метафоре Потолка я как в зеркале увидела отражение собственной жизни. И отражение это могло оказаться печальным, если бы я эту самую жизнь, придавленную Потолком, могла вынести и не изменила. Проще говоря, вынести не смогла и всё изменила. А герою рассказа для этого пришлось устроить пожар...
Оба рассказа — да и сборник в целом — в каком-то смысле похожи между собой: это саморазрушение, жажда смерти, боль, желание раствориться и исчезнуть в небытии. Вольно или невольно, банально или небанально, но всё это напоминает мне Кафку, которого я читала как раз на белорусском. Разве что с поправкой на унылые белорусские реалии (а есть у нас и такие), зачитанного до дыр Пелевина и множество старых душой и телом героев. Весь сборник герои умирают, но продолжают существовать. Или умирают, но никак не умрут.
Но только эти три рассказа напомнили мне про самое себя, про ту часть существования, которую обычно выбрасывают из головы, на которую спешно закрывают глаза и от которой всегда до головокружения тошно.Впрочем, кому-то об этом могут напомнить другие рассказы Полочанского. Все они по-своему хороши, не зря ведь сборник получил премию «Дебют года» в 2015-м. Хороший язык, отличная ирония, тошнотворно-головокружительные фантазии о реальном мире — что сегодня ещё надо?
В общем, если не будет хватать сил, чтобы что-нибудь изменить в своей жизни, ищите свой «Цвік». А я, пожалуй, пойду, уберусь в комнате, поищу мой. Где-то же он должен быть._________________
upd ад 4 лістападаДавайце пагутарым пра самае лепшае, што можа здарыцца ў жыцці кожнага: пра цвічок. Кожны з нас можа знайсці свой — вялізны ці крывы, іржавы ці без плешкі, але гэта будзе наш уласны цвічок, які дапаможа нам рэалізаваць сябе. Без жартаў! Я такія цвічкі штодзень знаходжу, аднак раней заўжды выбрасывала, бо нават не ўяўляла, на які ляд мне іх падсоўвае сусвет.
Насамрэч, аповед “Мой цвік”, дзякуючы якому зборнік і атрымаў сваю назву, з’яўляецца адным з лепшых у ім. Я не маю рацыі ў жанравай дэ, выбачайце за нечаканую рыфму, градацыі, аднак гэты аповед суаднесла б з пастмадэрнісцкай сатырай, як бы жудасна суаднясенне гэтае ні гучала. Аднак само апавяданне нават страшнейшае і смяшнейшае. Уявіце: вось вы знаходзіце цвік, вырубаеце тэлевізар і выходзіце з хаты, каб стаць карысным свету, рэалізаваць сябе, адшукаць прызначэнне і іншае бла-бла-бла. І бла… то біш, блу-каеце, блукаеце, блукаеце… Пакідаеце людзей, якім не патрэбныя ні вы, ні ваш цвічок, ігнаруеце іншыя магчымасці не быць бескарыснымі, праходзіце мімаруч красамоўнага маўчання, агіды, часам — трупаў. І раптам аднойчы нам неверагодна шанцуе! Камусьці дазарэзу патрэбны цвік, вось тут, не сыходзячы з месца, цяпер, ні імгненнем пазней!.. Канешне, вы свій цвічок аддадзіце, хаця б на ім і Хрыста раскрыжавалі.
Не магу не прызнаць, што апавяданне прыйшлося мне даспадобы нават не іроніяй (з гумарам у аўтара справы добрыя: адзіны “Бог — скрынкафоб” быццам выбух для розуму), а гэтым нечаканым прыёмам, калі напрыканцы ў апавяданні праяўляецца бляскучы сюжэт, якога на першы погляд не было і які тут жа робіць круты віраж, каб агрэць вас пыльным мехам па макаўцы. Фьюць! І вы ляжыце на спіне, варушыце лапкамі і не ведаеце, як жыць далей. Добры цвічок.Іншыя апавяданні — больш ясныя, прадракальныя, яны хутчэй кранаюць душу, чым розум, хутчэй рвуць сэрца, чым узрываюць мозг. З астатніх адзінаццаці аповедаў я б хацела адзначыць “Пад столлю” і “Канвульсіі”.
Першы, зразумела, — таму што ў гэтай змрочнай і бязлітаснай метафары Столі я быццам у люстэрцы пабачыла ўласнае жыццё. Яно магло б атрымацца такім жа вусцішным і пустэчным, як у галоўнага героя, калі б я магла вытрымаць прыдаўленае столлю існаванне. Дакладней кажучы, вытрымаць такое жыццё я не здолела, таму змяніла што магла, а незмяняльнага — пазбягаю. Глаўгерою ж дзеля гэтага прыйшлося Столь падпаліць…
Што быў вымушаны зрабіць глаўгерой “Канвульсій” — наогул нельга дакладна вызначыць, бо самазабойства там ці не самазабойства, але і пасля смерці цела глаўгерой працягнуў сваё змроклае існаванне. Ведаеце, тое існаванне быццам за гадзіну да світання, калі літаральна ўсё на свеце падаецца балюча бессэнсоўным, — ведаеце?
І так — увесь час.Самаразбуральнай энергіяй, болем, прагай да смерці, жаданнем растварыцца і знікнуць у небыцці — усім гэтым аповеды ў зборніку паходзяць адзін на аднаго. Свядома ці мімаволі, ардынарна ці эпатажна, аднак зборнік нагадвае мне Кафку — магчыма, таму што яго апавяданні я ў свой час таксама чытала па-беларуску. Нагадвае — і ўсё тут! Хаця і трэба зрабіць папраўку на роспачныя беларускія рэаліі (ёсць у нас і такія), чытаннага-перачытаннага Пелевіна і мноства старых розумам, целам і душой герояў. Шточасна яны паміраюць, працягваючы існаваць. Ці прагнуць смерці ды ніяк не памруць.
Так “Пад столлю” і “Канвульсіі” нагадалі мне пра самое сябе, пра тую частку існавання, на якую звычайна забываюцца ці глядзяць, заплюшчыў вочы, і ад якой заўжды да галавакружэння ванітуе.
Зрэшты, камусьці аб гэтым нагадаюць іншыя апавяданні Палачанскага. Кожны з іх па-свойму цікавы і ўражлівы, недарма зборнік атрымаў прэмію “Дэбют года” ў 2015-м. Багатая на смелыя словы мова, адметная іронія, ванітна-галавакружныя фантастычныя дапушчэнні ў абрыдлым свеце, — што яшчэ вам трэба? Таму калі аднойчы вы зразумееце, што не здольныя хоць нічога змяніць у жыцці, — шукайце свой “Цвік”. А я пашукаю мой; даўно, між іншым, не прыбіралася ў пакоі. Недзе ж мой цвік павінен быць. А там і да Галгофы рукой падаць.27 понравилось
228
Цитаты
Еще не добавлена ни одна цитата из книги. Ваша может стать первой.






















