
Популярная астрономия
Esya
- 97 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Гэта мая жнівеньская кніга. У жніўні-верасні часта нашу яе з сабою. І калі вяртаюся позна, то знаходжу на небе сузор'і, іх самыя яркія зоркі, падсвечваю ліхтарыкам старонкі кнігі і ўспамінаю такія чароўныя, таямнічыя назвы: Альтаір, Вега, Дэнэб, Капэла, Альгеніб... Яны над намі тысячы гадоў, як можна не ведаць іх па імёнах?!
Адна з самых ідэальна структураваных і ўпарадкаваных кніг, якія мне трапляліся. Праўда, падназва не зусім адпавядае зместу. Так, тут падаюцца міфы і паданні, але кніга найперш навуковая, дакладней, навукова-папулярная, разлічаная на школьнікаў або шырокую аўдыторыю. Асноўны яе змест – рэальныя звесткі пра планеты сонечнай сістэмы (а таксама Сонца і Месяц), найбольш вядомыя сузор'і і тыя астранамічныя аб'екты, якія можна назіраць няўзброеным вокам або з дапамогай аматарскай тэхнікі. Кнігу проста прыемна разгортваць. Часткі аднатыпныя: напрыклад, асноўныя навуковыя звесткі пра Сонца (адлегласць да яго, параметры і г. д.), лаканічна пераказаныя грэцкія, вавілонскія, арабскія, егіпецкія або славянскія (ці іншыя) паданні, гісторыя навуковых даследаванняў Сонца, цікавыя факты. І так пра кожны аб'ект. Міфы і паданні не блытаюцца з іншымі звесткамі, падаюцца ў тэксце адрозным шрыфтам; яшчэ іншым даюцца ўстаўкі з цікавымі навуковым фактамі. Лёгка арыентавацца. Вельмі прыемна бачыць такое сістэмнае выданне. Ды яшчэ з трапнымі ілюстрацыямі, чорна-белымі і каляровымі (на ўстаўленых крэйдаваных старонках).
Мова вельмі простая, але не прымітыўная. Хапае і лічбаў, і цікавостак. Напрыклад, аказваецца, часцінкі жалеза з Месяца не ржавеюць, бо месяцовы грунт доўга апраменьваўся сонечным ветрам. Дзякуючы гэтаму адкрыццю на Зямлі стварылі дэталі, якія не баяцца карозіі. А спадарожнік Сірыуса (альфа Вялікага Сабакі) называюць Шчанём (так міла).
Калі вядзецца пра сузор'і, апісваюцца асаблівасці найбольш цікавых зорак, што ўваходзяць у яго (двайныя, трайныя, пераменныя сістэмы), а таксама тыя аб'екты (зорныя скопішчы, галактыкі), якія можна назіраць там з дапамогай аматарскай тэхнікі (бінокляў або школьных нескладаных тэлескопаў). Зоркі з такімі таямнічымі імёнамі набываюць пэўную біяграфію, робяцца знаёмымі і больш "блізкімі". Не абмінутыя метэоры ды каметы.
На форзацах пададзены мапы зорнага неба. У канцы кнігі ёсць некалькі дадаткаў, табліцы, слоўнічак астранамічных тэрмінаў. Мая любімая – табліца асноўных сузор'яў (змешчаны ў алфавітным парадку), дзе даюцца варыянты іх назваў, а таксама іх асноўныя зоркі з імёнамі.
Космас гэтай кнігі беларусацэнтрычны. Заўсёды згадваюцца беларускія навукоўцы, якія мелі дачыненне да вывучэння таго ці іншага аб'екта. Так, калі вядзецца пра Месяц і пра яго цікавую тапаніміку, згадваецца, што восем кратараў названы ў гонар вядомых навукоўцаў – нараджэнцаў Беларусі: Блажко, Гаўрылаў, Дубяга, Ліпскі, Пачобут, Ціхаў, Цераскі, Шміт. Калі гаворка пра месяцовыя і сонечныя зацьменні, прапануюцца таблічкі з датамі і відамі зацьменняў, што былі нядаўна ці будуць неўзабаве бачныя менавіта з тэрыторыі Беларусі (сёлета 20 сакавіка частковае сонечнае зацьменне!!!). Таксама прыведзеныя старажытныя беларускія назвы сузор'яў: Вялікая Мядзведзіца – Вазок, Арыён – Тры каралі, Палярная Зорка – Зорны Кол, Плеяды – Стажары...
Напрыканцы дзялюся шыкоўным відэа зорнага неба Беларусі. Дзве хвіліны сапраўднай казкі сапраўднага хараства:
https://www.youtube.com/watch?v=FsicST8l3vM
По-русски...
Это моя августовская книга. В августе – сентябре часто ношу ее с собой. И когда возвращаюсь поздно, то нахожу на небе созвездия, их самые яркие звезды, подсвечиваю фонариком страницы книги и вспоминаю такие чарующие, таинственные названия: Альтаир, Вега, Денеб, Капелла, Альгениб... Они над нами тысячи лет, как можно не знать их по именам?!
Одна из самых идеально структурированных и упорядоченных книг, которые мне попадались. Правда, подзаголовок не совсем соответствует содержанию. Да, здесь подаются мифы и предания, но книга прежде всего научная, точнее, научно-популярная, рассчитанная на школьников или широкую аудиторию. Основное ее содержание – реальные сведения о планетах солнечной системы (а также Солнце и Луне), наиболее известных созвездиях и тех астрономических объектах, которые можно наблюдать невооруженным глазом или с помощью любительской техники. Книгу просто приятно раскрывать. Части однотипные: например, основные научные данные о Солнце (расстояние до него, параметры и пр.), лаконично изложенные греческие, вавилонские, арабские, египетские или славянские (или другие) легенды, история научных исследований Солнца, интересные факты. И так про каждый объект. Мифы и предания не путаются с другими сведениями, подаются в тексте отличным шрифтом; еще иным даются вставки с интересными научными фактами. Легко ориентироваться. Очень приятно видеть такое системное издание. Да еще с уместными иллюстрациями, черно-белыми и цветными (на вставленных мелованных страницах).
Язык очень простой, но не примитивный. Хватает и цифр, и интересных сведений. Например, оказывается, частички железа с Луны не ржавеют, потому что лунный грунт долго облучался солнечным ветром. Благодаря этому открытию на Земле создали детали, которые не боятся коррозии. А спутник Сириуса (альфа Большого Пса) называют Щенком (так мило).
Если говорится о созвездиях, то описываются особенности наиболее интересных звезд, входящих в него (двойные, тройные, переменные системы), а также те объекты (звездные скопления, галактики), которые можно наблюдать там с помощью любительской техники (биноклей или школьных несложных телескопов). Звезды с такими таинственными именами получают биографию, делаются знакомыми и более «близкими». Не обойдены вниманием метеоры и кометы.
На форзацах помещены карты звездного неба. В конце книги есть несколько дополнений, таблицы, словарик астрономических терминов. Моя любимая – таблица основных созвездий (в алфавитном порядке), где даются варианты их названий, а также их основные звезды с именами.
Космос этой книги беларусоцентричен. Всегда упоминаются беларусские ученые, имевшие отношение к изучению того или иного объекта. Так, если речь идет о Луне и о ее интересной топонимике, упоминается, что восемь кратеров названы в честь известных ученых – уроженцев Беларуси: Блажко, Гаврилов, Дубяга, Липский, Почобут, Тихов, Цераский, Шмидт. Если речь о лунных и солнечных затмениях, предлагаются таблички с датами и видами затмений, которые были недавно или будут вскоре видны именно с территории Беларуси (в этом году 20 марта частичное солнечное затмение!!!). Также приведены древние беларусские названия созвездий: Большая Медведица – Возок, Орион – Три короля, Полярная Звезда – Звёздный Кол, Плеяды - Стожары...
Напоследок делюсь шикарным видео звездного неба Беларуси. Две минуты настоящей сказки подлинного великолепия:
https://www.youtube.com/watch?v=FsicST8l3vM
И про звездные имена:
https://www.nkj.ru/archive/articles/10090/







