
Ваша оценкаЦитаты
Morra9 ноября 2017 г.Кніга напісаная зь любоўю да Беларусі, і гэта суцяшае таксама. «Зь любоўю, — як любіць удакладняць аўтар у прыватных гутарках, — за яе далікатную непрысутнасьць у эўрапейскім культурным наратыве».
3105
Morra10 ноября 2017 г.Няма нiчога назаўсёды вызначанага: лёгшы спаць балтам, ты прачынаесься славянiнам, выйшаўшы з дому палякам, вяртаесься немцам, з усiх бакоў цябе спрабуюць пераканаць, кiм ты ёсьць i кiм ты быць ня мусiш. Натуральна, што большасьць людзей здаровага клёку ад гэтага гармiдару называе сябе «тутэйшымi»
288
Morra9 ноября 2017 г.Зрэшты, чалавечы аптымізм зусім не злачынства. Калі развалілася імпэрыя, нават мне на хвіліну здалося, што мы выходзім зь пячоры да сьвятла ідэяў. Даравальная наіўнасьць. Цяпер я разумею, што мы проста перайшлі з адной пячоры ў іншую, больш зручную. У будучыні, напэўна, больш чыстую і прыгожую. Да таго ж мы атрымалі нарэшце магчымасьць пераходзіць зь пячоры ў пячору, задавальняючы сваю дзіцячую цікавасьць да новых мейсцаў.
272
Morra8 ноября 2017 г.Чалавек нiколi не выходзiў глядзець тэлевiзар. Аднойчы ён пастаяў пяць хвiлiн i пайшоў. Яму прывярэзiлася, што экран — не вакно ў шырокi чалавечы сьвет, а адно вузенькi пераход у другi корпус шпiталю, дзе ўсё такое ж, як i тут.
269
Morra8 ноября 2017 г.Зранку Лявон К. наведваў лекцыi ў несамавiтым шэрым будынку на галоўнай плошчы гораду, але пасьля дзьвюх гадзiнаў ён быў ужо вольны. Ён адразу iшоў пiць каву ў бiстро «Хвілінка», i яму здавалася, што наведваў лекцыi iншы чалавек, а ён гэты час спаў i прачнуўся толькi тут, у бiстро, i з гэтага пачаўся ягоны дзень.
156