
Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
Книга Алеся Аркуша «Мясцовы час» недаром так называется. И дело не только в связи автора с одноименной музыкальной группой, но также и с аудиторией, которой данное произведение адресовано. Если вы не знаете, кто такой Славомир Адамович, Винцэсь Мудров, Юрий Гуменюк, Змитер Вишнёв или хотя бы Лявон Вольский, то данная книга не для вас. А уж если вы не знаете группу «Мясцовы час» и никогда в жизни не слышали про «Таварыства вольных літаратараў”, то и подавно.
Если кратко, то в этом небольшом романе описывается культурная жизни полотчины конца 80-х начала 90-х годов, в котором непосредственное участие принимал и сам автор книги. Люди, которые интересуются развитием современной белорусской литературы могут узнать из книги что-нибудь новое. Но остальным она просто не закатит. Хотя мне, признаюсь, читать ее было интересно.
Метод повествования автором выбран довольно необычный. Он не линейно рассказывает обо всех событиях, а использует мозаичную структуру построения текста. Например во время рассказа о “Басовішчы” он перескакивает на другую тему, а затем снова возвращается к фестивалю. Также в книге много писем, которые писали автору участники описанных им событий.
В целом произведение получилось занимательным для тех, кто «в теме». Но напоследок хотелось бы отметить несколько недостатков. Первое – у книги очень хорошее, подробное начало. А вот концовка показалась какой-то скомканной. Второе – сразу видно, что Алесь Аркуш хотел рассказать в своей книге об очень многих событиях: и о группе «Мясцовы час», и о «ТВЛ», и об отдельных личностях, и о собственных переживаниях и необычных историях (вроде предсказаний гадалки). Но из-за этого читатель просто не может сконцентрироваться на какой-то одной теме.
Что касается мозаичное схемы строения текста, то я не назову ее плохой. Скорее наоборот. Именно благодаря ней все события, которые происходят в романе создают единую картину культурной жизни полотчины тех лет.

Што пад вокладкай новай кнігі Алеся Аркуша “Мясцовы час”? Можна сказаць, цікавая старонка культурнага адраджэння. З лакалізацыяй: Полацк і ваколіцы. Сапраўды, так атрымалася, што ў гэтым горадзе ўзнікла “агнішча” творчых людзей, патрыётаў. Перш літаратараў. Бо кніга прысвечана пераважна справам літаратурным. (У прыватнасці, стварэнню ТВЛ, чым захапіўся вельмі Гумянюк, які жыў у Гродне). А чаму “Мясцовы час”? Так называўся, хто памятае, полацкі рок-гурт, які перайшоў на беларускую мову, які выклікаў захапленне. Які прагрымеў на першым “Басовішчы” у Гарадку на Беласточчыне ў 1990-м. Яму аўтар таксама прысвячае цікавыя старонкі: пра трыўмф і распад, знікненне.
Мясцовы час можна расцэньваць як час новы, беларускі, які аднойчы стаў адрознівацца на гадзіну ад традыцыйнага маскоўскага (каторы, мусім канстатаваць сёння, зноў вярнуўся ў беларускія гадзіннікі, якія сталі жыць згодна крамлёўскім курантам, як у даволі далёкія ўжо савецкія часы). А таксама як час са сваёй адметнасцю, полацкі. Сам аўтар называе “мясцовым часам” 1994-95-ы гады, самыя плённыя для ТВЛ.
Чытач неўзабаве трапляе ў кватэру Сокалава-Воюша, таксама некалі палачаніна. Яна нагадвала офіс якой-небудзь апазіцыйнай партыі, паведамляе аўтар. Але ж партыя тады магла быць толькі адна, БНФ, дый яна спачатку была толькі рухам. І толькі потым ад яе, можна сказаць, “адпачкавалася” Грамада. Ну нічога: галоўнае ў кнізе перададзеная атмасфера гэтай кватэры, што ўжо гісторыя. І сам гаспадар як на далоні: бадзёры, заўсёды гатовы да дзейнасці, гатовы дапамагаць іншым.
Варта нагадаць: Сокалаў-Воюш быў тагачасным кумірам. Дзе ён толькі не выступаў са сваёй гітарай! Уся адраджэнская Беларусь яго ведала, запамінала словы песень, каб спяваць ля вогнішча, са сцэны ці за сталом. Алесь Аркуш распавядае, як аднойчы ён пазнаёміўся з амерыканскай беларускай, развёўся з жонкай і з’ехаў за акіян. Між іншым, фаны ўспрынялі гэта як асабістую абразу, як здраду. Мне расказваў сябра, як яны ў Гомелі, сабраўшыся сваім колам, з замілаваннем спявалі воюшава “Мне другіх краін не трэба, як ні варажы…” Ягоныя песні дапамагалі ў той час жыць і выжываць. Сокалаў-Воюш прызнаваўся ў любові і вернасці Беларусі, спяваў, што ні на што не прамяняе і раптам пакінуў яе, а разам сотні, а можа й тысячы адданых яму слухачоў. Гэта ўжо гісторыя, але так яно было некалі. Але цяпер ёсць магчымасць пачытаць полацкую старонку з біяграфіі барда, які быў калісьці ўладаром залаў і плошчаў, адным з твараў беларускага адраджэння. Словам, будзе нагода пасумаваць пры жаданні над кнігай “Мясцовы час”.
Але раней, на старонцы 28 Сокалаў-Воюш па-прыяцельску дакляруе дапамагчы набыць дэфіцытны тэлевізар “Гарызонт”, на які жонка Аркуша Тацяна выйграла на працы талон. “Як вялікі знаўца тэлерадыётэхнікі”, Сокалаў-Воюш “круціў ручкі, задаваў гандляркам прыкольныя пытанні, хахміў і жартаваў”… Ягоны ад’езд назаўсёды стаў вельмі балючай стратай для Полаччыны, падсумоўвае аўтар.
Юры Гумянюк з’яўляецца на старонцы 37-й. Ён выходзіць з вялікім парасонам з гродзенскага аўтобуса, каб “паходкай сталага дэндзі” накіравацца насустрач аўтару. Ён прывёз яму валоскія арэхі са свайго саду, якія перадала маці. Госць падтрымаў даўнюю задуму Аркуша стварыць незалежную пісьменніцкую арганізацыю. Галоўнае, каб справа не ператварылася ў прафанацыю, выказаў пажаданне Гумянюк. Далей яны будуць перапісвацца, у лістах абмяркоўваючы сваю мару і справы літаратурныя наогул. Потым дойдзе сапраўды да стварэння Таварыства вольных літаратараў. Так, менавіта ў Полацку. Там жа надрукавалі і першую кніжку гродзенскага паэта. Рукапіс называўся “Леапардавая скура”, затым аўтар замяніў яе: “Псіхадэлічнае мастацтва”. Канчаткова кніжка стала называцца “Водар цела”.
Гумянюк называе Аркуша і Мудрова хроснымі бацькамі сваёй “ксёнжачкі”. У лістах ён задаецца пытаннем: “Як людзі адрэагуюць на выхад маёй кніжыцы?” Яму здаецца, што два гады таму яна б зрабіла фурор, але цяпер цяжка “з раскруткай”, бо час складаны.
Але гэта быў таксама час, спрыяльны для стварэння ТВЛ. Здзейснілася мара, яны сабраліся на “кангрэс”, як называе нараду сам аўтар у двукоссях. Прэзідыум: Гумянюк, Адамовіч, Аркуш. У прамовах закіды, што “ніякай перабудовы ў літаратурнай гаспадарцы краіны не адбываецца”. Галоўным каардынатарам ТВЛ абраны Алесь Аркуш, намеснікам — Юры Гумянюк. Спрэчка за назву часопіса “Калоссе”, яна падабаецца не ўсім, перш Славаміру Адамовічу. (Аўтар называе яго “вялікім аматарам” “чорных кашуль, партупеі і галіфэ”). Мінуў час “сельскагаспадарчых” назваў! Але ў Гуменюка ў Гродне ён будзе заўсёды побач — на стале ці каля ложка. Мне ўспамінаецца, як Юрка потым будзе рыхтаваць наступныя нумары ў рэдакцыі “Пагоні”, і будзе рабіць гэта з захапленнем.
Аўтар піша, што ў Саюзе пісьменнікаў у тэвээлаўцах убачылі сваіх далакопаў… Але далей заўважае, што жыццё выкінула іх на ўзбочыну, за што вельмі перажываў Гумянюк, якому хацелася славы. “Затое мы не скурвіліся”, супакойваў Юрка сябе. “Затое ў нас ёсць біяграфія”, са свайго боку не здаваўся Аркуш. Размова адбывалася праз гады ў беластоцкай кавярні насупраць чырвонага касцёла, на другім паверсе. Для мяне асабіста гэта нешта значыла. Я ведаю гэтае месца. Наўскасяк ад кавярні, аднойчы я сфатаграфую афішку са здымкам Гуменюка, у якой паведамлялася аб вечарыне ягонай памяці.
Але аўтар вяртае чытача тут жа назад. Аднойчы ён, журналіст мясцовай газеты, просіць інтэрв’ю ў варажбіткі, што выступала ў Полацку. І яна яму скажа, што адзін сябра Аркуша ўратаваў сябе, бо з’ехаў за акіян, а вось другі ў вялікай небяспецы, ён упадзе з вышыні… Хто ўпадзе? Адказаць яна не можа. І тут жа даўні ліст ад Гуменюка, які між іншым піша пра самагубствы сярод студэнтаў —“скачуць з хмарачосаў ці з балконаў”…
Пачатак кнігі вельмі літаратурны. Аўтар паведамляе аб сустрэчы ў скверы з дзіўнаватым чалавекам, Паўлам Іванавічам. Нагадвае крыху атмасферу “Лабірынтаў”, полацкай рэчы Ластоўскага. Гэты чалавек паявіцца яшчэ двойчы.
Атмасферы гэтай толькі не спрыяюць назвы вуліц — Савецкая, Фрунзэ, Леніна, Камуністычная… Што праўда, удаецца зрабіць і на такіх вуліцах як на той час нямала: у старой камяніцы адкрываецца музей кнігадруку, у горадзе адбываецца скарынаўская свята, і прыязджае кіраўнік краіны Станіслаў Шушкевіч.
Аўтар расказвае мілы выпадак, як запрошаны ў Полацк Янка Брыль стаў распытваць — з якіх мясцін паходзіць, бо й раней сустракаў у Беларусі рэдкае прозвішча Аркуш. А калі Алесь патлумачыў, што гэта псеўданім, а сапраўднае прозвішча — Козік, госць пачаў яго пераконваць, што яно вельмі мілагучнае і добрае. І паведаміў, што па-польску козік будзе “сцізорык”.
Дакументальны жанр мае свае складанасці. Нельга выпускаць з-пад увагі, што твор застаецца літаратурным і вымагае менавіта мастацкіх сродкаў.
Канец кнігі: нехта падае з вышыні… Юра! — ёкнула сэрца аўтара. Як вядома, Гумянюк скончыў самагубствам, скочыў з балкону з апошняга, дзевятага паверху.
У пэўным сэнсе гэта гісторыя паветраных замкаў. Некалі здавалася, што патрэбны злом “манаполіі” Саюза пісьменнікаў і свабода творчасці, канечне. Каб зрабіць штосьці сваё. Гэтыя меркаванні ўзніклі на старой глебе, савецкай, яны тады здаваліся важнымі, надзённымі. Сёння іншыя часы. Сёння мноства кніжак, цікавых, прывабна выдадзеных, менавіта зробленых без удзелу дзяржавы і тым больш афіцыйнага пісьменніцкага саюзу. Але іх няма каму чытаць. Ці амаль няма. Сітуацыя такая, што пісьменнікаў і чытачоў прыблізна аднолькавая лічба. Кнігі сёння ўвогуле больш не значаць столькі, колькі значылі 20-25 год таму. Тым больш на мове Купалы і Коласа. Моладзь заканчвае спрэс рускія школы. Чытаць на беларускай мове — такой патрэбе школа не вучыць.
Але што да ТВЛ, яно сапраўды застанецца ў гісторыі літаратуры. Захацелі зрабіць — і зрабілі. Быў часопіс, былі кніжкі, была арганізацыя. А “Гліняны Вялес”, ён па-ранейшаму застаўся.
Сяргей Астраўцоў

- У вас і вашых некаторых сяброў вялікія праблемы. Аднойчы ў дзяцінстве вас выратаваў ваш анёл. А цяпер я паспрабую вам дапамагчы. - Яна дастала зь нейкай торбачкі невялікі керамічны амулецік на шнурку і працягнула мне. - Вось... вазьміце і насіце гэта. Яшчэ адзін ваш сябар уратаваў сябе сам, бо зьехаў вельмі далёка - за акіян. Але іншы ваш сябар у вялікай небясьпецы - ён загіне. Упадзе з вышыні. Яму я ніяк не магу дапамагчы. Гэта не ў маіх сілах.
Тут, як па камандзе, паўскоквалі зь месцаў целаахоўнікі і падхапілі мяне пад рукі.