Моя библиотека
Dasherii
- 2 828 книг

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
Ваенны твор, у якім няма амаль ніякіх баявых дзеянняў. Зенітчыкі паволі перасоўваюцца па Карэльскім фронце перад самым перамір"ем з фінамі, затым іх перакідваюць на Першы Беларускі, але і там яны проста едуць па вызваленай тэрыторыі, знаёмяцца з польскімі і нямецкімі гарадамі. Бывае, што бамбёжка пачнецца або хто на міне падарвецца, але асаблівых прыкмет вайны не назіраецца.
Затое сярод зенітчыкаў шмат дзяўчат, і вакол кожнай закручваецца большая ці меншая інтрыга. Маладзенькі камсорг Павел Шыянок для іх сябра, дарадца, абаронца і г.д. Таму ён заўсёды ў курсе падзей і ўвагі.
Мне падалося, што нейкай ідэі ці агульнага "стрыжня" раману не хапае. Было б больш арганічна напісаць некалькі цікавых апавяданняў на аснове жыццёвых гісторый, якія ў ім расказаны. Пра прыгажуню-карэлку Ліку, з-за якой разгарэліся страсці з дуэлямі, і ніхто з прэтэндэнтаў на яе руку не здагадаўся, што жанчына яна замужняя, з дзіцем. Пра непрыгожую доктаршу Пахрыцыну, якая застрэлілася з-за нявернасці выбранніка. Урэшце, пра няўрымслівую польку Ванду, якая "назначыла" камсорга Шыянка сваім суджаным. Урэшце, справа дайшла б да вяселля, калі б Ванда не ўцякла на перадавую і не страціла там руку. Пасля гэтага яна сама адправіла жаніха ў адстаўку, хоць і кахала яго. А праз шмат гадоў нарадзіла дзіця "для сябе", ад сябра Паўла, бо былы камсорг і тут не змог ёй нічым дапамагчы.
Своеасаблівы, дарэчы, падыход быў да байцоў з боку прадстаўнікоў "прапагандысцкага фронту". Здаецца, па-чалавечы распытвалі людзей пра іх сям"ю, даваеннае жыццё, але пры гэтым трымалі ў галаве думку: "А як гэта выкарыстаць у выхаваўчай рабоце?".
Аповед пра падзеі ваеннага часу перамяжаецца з эпізодамі жыцця тых жа героў праз сорак год — у 80-х Шыянок разважае аб пагрозе ядзернай вайны, ўзгадвае забойства Індзіры Гандзі, польскую "Салідарнасць" і г.д. Калі ствараўся раман, такія штрыхі, пэўна, павінны былі надаць яму актуальнасць, а зараз выглядаюць зусім устарэлымі.

Бываюць прыемныя звесткі, якія выбіваюць з раўнавагі мацней, чым іншая бяда.

Нельга чалавеку адразу адвальваць многа пахвалы. Яна — што лекі, патрабуе дазіроўкі.
Другие издания

