Прасілі мяне не чытаць гэтую кнігу, а я вось ўсё зрабіў наадварот. Прачытаў!
Я канешне разумею, што кніга з разрада "спроба пяра", але тым не менш яна па па-свойму цікавая.
Здаецца сам аўтар лепей мяне ведае што і як хацелася бы на сённяшні дзень зрабіць па іншаму, таму я толькі адзначу што мне спадабалася.
Па перш гэта сама тэма кнігі.
Потым уступ, прачытаў і хацелася бы працяга.
Далей, вельмі парадаваў першы верш ". Калі быць шчырым, то я бы хацеў каб ён быў куды даўжэйшы. Я нават памарыў аб тым, каб якога "Хобіта" ў свой час напісалі ў форме верша.
Потым усе ўстаўкі паміж вершамі.
А вось з вершаў (песень) для сябе адзначыў цікавымі такія як: "Лесная прогулка", "Рионцы пёс и чаролес", "Светлянка и древолап". Адасобленна хачу адзначыць "Старый тролль и его кот" - выдатны верш!!!
Надзея, калі раптам у вас там няма нічога на тэму дарогі ў форме доўгага верша, то можа паспрабаваць чаго сбацаць :)). Тых жа троляў туды, гномаў, абавязкова якога дракона...
Дарэчы з вершамі ў мяне ўсё цяжка. Не раз намагаўся чытаць іх, але не маё гэта. Усе гэтыя апісання прыроды і г.д. нашых класікаў ніяк мяне не прывабліваюць, цягне на сон, а вось пачытаць пра тых жа троляў іншая справа. Таму, фанатам фентазі раю пачытаць гэтую кнігу.
І да... У самым пачатку кнігі, мне сустрэлася нейкая абра-кадабра, чымсьці нагадвала нейкія руны. А пры канцы кнігі быў алфавіт расшыфроўка. Адразу успомніў сваю моладасць... Хто з нас не намагаўся то прыдумаць сваю мову і літары?!!! Дарэчы ў нас нейкая такая абра-кадабра і была, і мы нават няблага ёй карысталіся ў свой час. Таму я не змог прайсці міма... Надзея то да нас старалася!!! У час "Гарбатнай паўзы" крышку пакарпцеў і расшыфраваў той шыфр. За гэта, вам так сама "+" і дзякуй за добрыя успаміны.