xbohx13 июня 2017В друзьяЦяжэй за ўсё гаварыць Не з дрэвамі і птушкамі, Не з вадой і агнём, Не з ветрамі і аблокамі, - А з чалавекам. Бо нават калі ён Гаворыць тое самае, Што і ты, Гэта можа быць зусім Што іншае.5 понравилось3,6K
xbohx13 июня 2017В друзьяІдзе сляпец, асцярожна Пастуквае кавенькай, Быццам баючыся, Каб на яго стук Зямля не адказала: "Калі ласка..."2 понравилось2K
xbohx13 июня 2017В друзьяУ Гамера ён вучыўся быць сляпым, У Байрана — кульгаць, У Поля Фора — донжуаніць, У Хемінгуэя — піць віскі... І дзівіцца: чаму яго Не лічаць класікам.1 понравилось1,3K
xbohx13 июня 2017В друзьяКласік — гэта чалавек таксама, Толькі — чорт вазьмі! — нейкі адумыславаты. Што ні чыхне — апладысменты, рэклама, Што ні напіша — цытаты.1 понравилось1,3K
xbohx13 июня 2017В друзьяЯ гэту мову ўзяў сабе таму, што Зашмат у ёй было гаротных песень, І мне хацелася прынесці болей Ёй чалавечай радасці і сонца. Таму цяжэй мне, як другім калісьці На гэтай мове стаць было паэтам.1 понравилось1,2K