На падмурку вялікага аб’ёму архіўных дакументаў, перыёдыкі, сучасных даследаванняў у кнізе ўпершыню паказана гісторыя стварэння і функцыянавання сістэмы партыйна-дзяржаўнага інфармацыйнага кантролю ў БССР у 1919–1941 гг. Чытачы зазірнуць у «святая святых» савецкай ідэалогіі – Галоўлітбел і Галоўрэперткам, якія доўгія гады ажыццяўлялі інфармацыйную і культурную палітыку камуністычнай партыі, даведаюцца пра цэнзурныя лёсы літаратурных і мастацкіх твораў, сродкаў масавай і...
Кніга напісана кепска. Бясконцыя цытаты, даты, імёны. Усё цікавае пахавана за гэтымі бясконцымі ўзгадкамі дакументаў і пастаноў. Ці не палову кнігі гэтыя ўзгадкі і пералікі займаюць. Я чакаў, што будзе ў кнізе расказана пра дзясяткі займальных гісторый. У назве ж напісана "нарысы". Я расчараваны. Не ўпэўнены, што вазьмуся за чытанне працягу гэтай кнігі.