
Ваша оценкаРецензии
Wild_Iris25 июня 2014 г.Туалет быў не еўрапейскай чысціні.Читать далее
«Вось табе i немцы! Нас не пераможаш!» — настрой у Івана Андрэевіча ўзняўся да гулліва-вясёлага.У адной з аповесцяў гэтага зборніка галоўны герой (альтэр-эга аўтара) красамоўна цешыцца з бруднай прыбіральні ў супермаркеце, пабудаваным паводле заходняга ўзору. А што ж раздражняе героя-аўтара і псуе яму настрой? Ветлівасць прадавачкі, якая далікатна імкнецца дагадзіць пакупніку.
Калі раней мне не надта падабалася акрэсленне «савок у галаве», то цяпер, дзякуючы Івану Пятровічу Шамякіну, я выдатна разумею, што за ім стаіць. Разрозненыя словы і словаспалучэнні — «ксенафобія», «культ стабільнасці», «вузкасць і коснасць мыслення», «каланіяльнае нізкапаклонства» — на жаль, не так добра апісваюць сутнасць праблемы.
Падзея, што прыкавала да тэлевізара ўсю сям'ю, адбывалася ў другой дзяржаве: з'езд народных дэпутатаў Расіі. Але ніводнай сесіі свайго парламента ніколі не глядзелі з такой увагай. Масква ёсць Масква. У краінах садружнасці крычалі аб незалежнасці, але самыя гучныя крыкуны — нават тыя, што развалілі вялікую дзяржаву, усё роўна слухалі, глядзелі Маскву. I капіравалі ў палітыцы, у эканоміцы. Ніхто не выдумаў свайго шляху, нават спрытныя прыбалты. Ніякія самыя мудрыя кансультанты з-за акіяна i з-за «бугра» не маглі падказаць шлях, які вёў бы ўгару, а не ў балота. Не маглі ці не хацелі?
Іван Андрэевіч згаджаўся з думкай: ім там будзе лепш, калі былая вялікая дзяржава разваліцца канчаткова. Во яшчэ адзін нялёгкі роздум: аб сусветнай крывадушнасці i эгаізме. Колькі прыгожых слоў з самых высокіх міжнародных трыбун, a ў жыцці ўсё той жа дзікі прынцып: «У суседа здохла карова — драбяза, а прыемна», «У мяне ўкралі каня — дрэнна, у суседа ўкралі каня — добра».Кухонная філасофія. Кухонная сацыялогія, палітыка і мараль.
Народны пісьменнік Беларусі at his finest.51,9K