
Ваша оценкаЦитаты
presnyakova_books4 мая 2019 г.Маё ўяўленне аб немцах трохі пахіснута. Я ўжо згодны думаць, што сярод іх бываюць розныя. I так сабе. I нішто. I сволачы. Зрэшты, як і ў нас. I, мусіць, як і ўсюды. Людзі ёсць людзі. У агульнай масе сваёй не благія і не добрыя — розныя.
1247
presnyakova_books4 мая 2019 г.Ну, не ўсё, што блішчыць на грудзях, у баях заслужана, — кажа ў цішыні Цяслюк.
1221
presnyakova_books4 мая 2019 г.Мабыць, сапраўды на вайне было трохі прасцей. Подласць там была болей прыкметная, перад смерцю, вядома маскіравацца цяжэй.
1200
Leshek4 марта 2019 г.Читать далееГэта страшная, часам невытлумачальная з'ява - фашызм. Але мне думаецца, я блізка да таго, каб яе зразумець. Вядома, зразумець - не абавязкова апраўдаць. Мне здаецца, гэты еўрапейскі сфінкс разгадваецца проста: шалёная актыўнасць адных пры мяшчанскай пакорлівасці другіх. З аднаго боку мараль: мэта - усё, сродкі - нішто. З другога: мая хата з краю. Палітыка - не наша справа. За ўсіх думае фюрар. Мы - маленькія людзі. І ў дадатак - самая раз'юшаная прапаганда, здольная, не міргнуўшы вокам, чорнае выдаць за белае.
1232
Leshek4 марта 2019 г.Зайздросная рыса характару - адмяжоўваць будні ад святаў, непрыемнае ад радаснага. У нас, на жаль, так не атрымліваецца. Мы носім з сабой усё: клопаты і радасць, будні і нядзелі. У выходны ў нас ужо зачынаецца панядзелак. Мы занадта маем у сабе з мінулага.
1216
Osman_Pasha31 августа 2016 г.Дзяўчаткі ціснуць адна адной локці і, нецярпліва прытопваючы, пазіраюць у неба. Мабыць, для іх самае рэальнае ўвасабленне вайны – вось гэты салют. Кніжкі аб ёй – самота. Гісторыя – таксама. Хіба яшчэ знаёмы лейтэнант.
1262
Osman_Pasha30 августа 2016 г.Але мне неяк няёмка з незнаёмым чалавекам хаяць таго, каго зусім не ведаю.
1195
AljonaSkritskaya12 января 2025 г.И все-таки жизнь - главное. Только в ней - счастье и беда, наказание и награда.
095
