
Імя ў летапісе
Вітаўт Чаропка
4,6
(15)
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
Кніга распавядае аб перыядзе беларускай гісторыі які ахоплівае больш за 500 гадоў, з канца X стагоддзя па пачатак XVI. А дакладней аб гісторыі з упорам на гістарычныя асобы і ііх жыццёвы шлях. Зыходзячы з назвы «Імя ў летапісе» можна меркаваць, што асноўнымі крыніцамі для прыведзеных фактаў будуць летапісы. Сярод такіх Кіеўскі і Ноўгарадскі летапісы, «Хронікі Быхаўца», «Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага». Аповед аб часах Полацкага княства атрымліваецца не зусім поўным з-за адсутнасці Полацкага летапісу, які павінен быў існаваць, але быў згублены падчас шматлікіх войн з маскавітамі. Таму часам гісторыя выглядае дзіўна, нават недзе нагадвае (а парой і проста супадае) кнігу «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды» Міколы Ермаловіча, і ў некалькіх месцах проста на яе спасылаецца як на крыніцу, але там свае недахопы з гэтым. Ну і яшчэ крыніцамі з'яўляюцца польскі гісторый Ян Длугаш і , як ні дзіўна «Песня пра Зубра» Міколы Гусоўскага. У адным месцы аўтар прыводзіць з яе цытату, і некалькі разоў пераказвае сваімі словамі без спасылак на яе:
Унутры кніга падзелена на часткі, кожная з якіх прысвечана асобнаму персанажу з беларускай гісторыі. Але ёсць тут і выключэнні, у некалькіх частках распавядаецца адразу аб некалькіх персанажах, напрыклад Рагвалод і Рагнеда, Вітаўт і Ягайла. Толькі гэта не замінае асобам з'яўляцца ў, так бы мовіць, не сваіх частках. Было б складана, нават немагчыма, распавесці аб гістарычных падзеях у строгай храналогіі не змешваючы між сабой розных персон, бо часам князі з'яўляюцца братамі і гэта не замінае ім навязваць сваё меркаванне, ілгаць, здраджваць адзін аднаму, а часам і забіваць. У кнізе падзеі трактуюцца так, што аўтар дбае аб тым каб не лічыць за сур'ёзныя крыніцы ў якіх расказваюць аб паразах, ашуканствах, зманах беларуска-літвінскіх персонаў. А крыніцы дзе гаворыцца, што гэта літвінаў падманвалі, наадварот прыймаюцца як бездакорныя. І гэта дзіўны погляд на гісторыю, калі нейкія крыніцы можна не прымаць як сур'ёзныя ў залежнасці ад таго што ў іх гаворыцца.
04:23
Вітаўт Чаропка
4,6
(15)


















Другие издания


