Kathryn_5 августа 2022В друзьяЗвычай – гэта правіла, няпісаны закон, па якім жывуць людзі. І цяжкае пакаранне чакае таго, хто пераступіць праз яго.1 понравилось179
Kathryn_5 августа 2022В друзьяСамае каштоўнае на зямлі – веды. Ужо старажытны чалавек клапаціўся, каб ягоныя веды не губляліся. Земляроб вучыў сваіх дзяцей, як вырошчваць зерне. Майстар расказваў ім, як вырабляць прылады працы. Будаўнік – як будаваць дамы. Згубіць чалавек веды – загіне яго праца. А навошта тады ты нарадзіўся, калі нічога пасля сябе не пакінеш? Так з’явіўся звычай перадаваць веды.116
Kathryn_5 августа 2022В друзьяКарані ёсць не толькі ў дрэў. Ёсць яны і ў чалавека. Гіне дрэва без кораню, і чалавеку балюча, калі адрываюць яго ад роднай зямлі. На чужыне цяжка, як птушцы ў клетцы.39
Kathryn_5 августа 2022В друзьяВеру Хрыста можна ўявіць у выглядзе ствала моцнага векавога дрэва. З цягам часу на гэтым “ствале” пачалі ўзнікаць вялікія і малыя галіны – канфесіі. Хрысціянства падзялілася на чатыры канфесіі: праваслаўе, каталіцызм, пратэстанства і уніяцтва.22
Kathryn_5 августа 2022В друзья— Як можна горад згубіць? — Ён жа не цукерка, не ручка, не сцірка. Гэта ж цэлы горад!34
Kathryn_5 августа 2022В друзьяКурган – гэта старажытны могільнік. У яго клалі нашых далёкіх продкаў. Над пахаваннем пелі жалобныя песні. Нябожчыку пакідалі ежу, зброю, упрыгожанні, якімі ён карыстаўся пры жыцці.28
Kathryn_5 августа 2022В друзьяАдшукаць нашу малую радзіму лёгка. Трэба толькі адчыніць дзверы, выйсці на вуліцу. Усё, што ўбачыш навокал, – гэта яна, твая малая радзіма. Твая рэчка. Тваё поле. І твой лес. Твая школа. Твая першая настаўніца... І яшчэ шмат, шмат чаго.28
Kathryn_5 августа 2022В друзьяМалая радзіма – гэта тое невялікае месца на планеце Зямля, да якога мы прывязаны каранямі. Тут мы нарадзіліся і жывём. Сюды мы будзем заўжды вяртацца з далёкіх вандровак.124
Kathryn_5 августа 2022В друзьяУ Сусвеце плыве вялікая планета Зямля. На ёй жывуць шмат народаў. Усе яны – людзі, зямляне. Але кожны зямлянін мае яшчэ свой асабісты край – куточак, які называе малой радзімай.24
Kathryn_5 августа 2022В друзьяБо толькі на Радзіме нашаму сэрцу па-сапраўднаму ўтульна, а думкам хораша. Тут усё асаблівае. Калі ўсмешкі – дык шчырыя. Калі крыніцы – дык чыстыя. Калі праца – дык самаадданая.28