
Ваша оценкаЦитаты
xbohx11 января 2016 г.Читать далееЛюдзі — як кнігі: адна хораша пераплеценая, на добрай паперы, а пустая... Чалавек таксама быццам і прыгожа апрануты, і з добрымі манерамі, але з такой пацярухай у лабаціне, што ніводнай самастойнай думкі. Іншая кніга марная, старая, мятая, без вокладак, а праменіцца, нібы сонца, толькі што не кожны гэта разумее і бачыць. Кожная такая новая кніга — новае жыццё, арыгінальныя думкі, учынкі, пачуцці. Кожны новы чалавек, калі цікавы, дык быццам тая кніга, кніга рэальнага жыцця, запісаная на твары, вачах, рухах, гаворцы, нават маўленні.
3277
xbohx11 января 2016 г.кніжка — гэта цуд. А цуд тым дзіўны, што заўсёды магчымы і даступны. Чалавек жыве некалькі дзясяткаў гадоў, пакутуе, вучыцца, працуе, церпіць і цешыцца; насычаецца досведам сваім і чужым — з кніг, слоў або ўчынкаў. Нарэшце, піша кнігу і ўкладвае ў яе частку самога сябе — свайго духоўнага і фізічнага зместу, а ты бярэш яе ў рукі і можаш заўсёды ёю карыстацца».
1104
xbohx11 января 2016 г.Народ — гэта супольнасць, што месціцца ў пэўных вызначаных межах, у рамках тых традыцый, у якіх утвараецца культурна, і які праяўляецца пры пэўных умовах і пры пэўных акалічнасцях. Лягчэй вызначыць псіхіку англічан, чым асобнага англічаніна.
152
xbohx11 января 2016 г.Ведаючы трохі савецкі лад (асабіста ад пачатку рэвалюцыі да жніўня 1919 года, а на падставе іншых крыніц нават дагэтуль), я маю ўласнае меркаванне, што там чалавек, як самастойная і творчая адзінка, канчаткова прыгнечаны. З’яўляецца не чалавекам, а пазбаўленым індывідуальнасці нумарам, абавязаным слепа падпарадкоўвацца ўладам.
148
xbohx13 января 2016 г.Читать далееЖанчыны часта злоўжываюць сваёй «слабасцю», а з нас такім чынам робяць дурняў. Закрану тут адну праблему, над якой шмат разважаў. Вось мужчыны, напрыклад. Немец не любіць француза, паляка, пагарджае расейцам, варожа ставіцца да англічаніна, італьянца і гэтак далей. У той жа час той самы немчуровец да францужанкі, полькі, рускай, англічанкі, італьянкі заўжды ставіцца ветліва і прыязна, а тэмпература той прыязнасці і ветлівасці залежыць ад ступені прыгажосці той асобы «горшай» нацыянальнасці. Мы настолькі нявольнікі сваіх інстынктаў, што не ўмеем нават быць справядлівымі ў адносінах да людзей. Калі мае развагі непамылковыя, тады ўся міжнародная палітыка і шавінізм любога колеру з’яўляюцца спаборніцтвам самцоў, над якім пануюць жанчыны... Жанчыны са сваёй трыбуны, са сваіх п’едэсталаў выбіраюць самцоў-рыцараў, не зважаючы на нацыянальнасць, расу і веравызнанне... Як у жывёл...
035
xbohx13 января 2016 г.Читать далееКалі ўдумацца, жыццё чалавечае анічога не вартае, нават самае прадуктыўнае. Хтосьці створыць велізарныя культурныя каштоўнасці. Народ узвысіцца на высокім узроўні цывілізацыі. Чалавецтва створыць калектыўнымі высілкамі цудоўныя ўмовы існавання. І што ж далей? Як таго нейкага кагосьці, так і народ, і ўсё чалавецтва наперадзе няўхільна чакае пагібель, бо законы прыроды аднолькавыя для ўсіх. Як для маленькіх арганізмаў, так і для вялікіх, як для аднаго чалавека, так і для ўсяго чалавецтва. Нават наша Зямля змушаная будзе састарэць і скончыць натуральнай смерцю, ад «старэчага маразму», калі перад тым не загіне з-за нейкай касмічнай катастрофы. Нават вядомы нам космас будзе змушаны саступіць месца іншаму космасу. Каштоўнасць існавання адзінкі — для яе самой — залежыць ад сумы тых задавальненняў (як хочаш іх назаві: працай або распустай, малітвай або творчасцю), якія яна зможа ўзяць ад жыцця.
043
xbohx13 января 2016 г.Пуховая падушка добрая пад галавой, каб выспацца, але ўвесь час насіць яе на галаве — такое надакучыць.
031
xbohx13 января 2016 г.Як ката не хоча кошка,
Дык не хоча — хоць памры.
А паненкі лёгка ножкі
Падымаюць дагары.032
xbohx13 января 2016 г.— Нават самыя лепшыя ідэі ў руках людзей подлых становяцца сродкам да забойства.
031