Першы том выбраных твораў вядомага беларускага пісьменніка Івана Чыгрынава склалі апавяданні, напісаныя аўтарам у розныя гады. У іх пісьменнік паўстае перад чытачом як пясняр роднай прыроды, як аўтар, якога хвалююць праблемы шчасця, сэнсу людскога жыцця. Багата апавяданняў прысвечана тэме Айчыннай вайны.