
Ваша оценкаЦитаты
xbohx19 августа 2014 г.Навошта людзі столькі гадоў мучаюцца разам? Вакол жа столькі ідэальных пар! Узяць хаця б любы гастраном зранку ў нашым раёне. Колькі чырвонаносых мужыкоў з азызлымі тварамі маглі б скласці шчаслівую сям'ю! Навошта ім сварлівыя жонкі, якія не могуць ацаніць іх тонкай душы? Навошта ім скандалы, істэрыкі, сцэны? А тут і Коля, і Вася, і кожны зразумее цябе з паўслова. Яны ж маглі б разабрацца па парах, жыць душа ў душу і лавіць жаданні адзін аднаго з паўнамёку.
281
xbohx18 августа 2014 г.Служыў у мяне ў палку адзін дэкаратар — файны пачатак для зборніка ваенных апавяданняў.
225
korrica29 июля 2014 г.Ніхто іншы не зможа напоўніць тваё жыццё сэнсам. Іншы ў лепшым выпадку здольны толькі забавіць, запоўніць пустэчу яркімі фішкамі. Паліна патрабавала ад мяне карнавалу, хацела, каб прыгажосць замяніла ёй сэнс. Але карнавалы, калі яны ў нас і здараліся, былі абсурднымі і тупымі. Абвінавачваць сябе яна не ўмела, таму вінаватага шукала заўсёды ўва мне. Лічыла, что я заняў месца, на якім мог апынуцца іншы - той, хто лепей запоўніў бы пустату.
232
xbohx19 августа 2014 г.калі любая ўлада народу варожая, а сам народ браць уладу не хоча, рана ці позна знойдзецца хтосьці, хто возьме яе сабе.
131
xbohx18 августа 2014 г.Мне твой бацька іншага Станіслава нагадвае. Апошняга караля нашага - Станіслава Панятоўскага. Той таксама матухну Рэч Паспалітую праматаў, прафінціў, у карты прагуляў! Усё з імперыямі фліртаваў, спакой сабе вытаргоўваў, а памёр, як сабака пад плотам! А нам цяпер ганьбу бацькоў сваёю крывёю змываць.
122
xbohx17 августа 2014 г.Бо ясная ж рэч, дзе галерэі - там мастакі. А дзе мастакі - там і багема. А багема - гэта п'янства, бляцтва, смецце, смурод, бляшкі з-пад піва, віна, каньяку ды гарэлкі, адным словам, шклатара і ніякага парадку.
124
Hanna_Shakhrai14 июня 2023 г.Што шанцаў у яго ніякіх, разумеў не толькі я, але і ён сам. Зрэшты, іх не было ні ў кога. Гэтыя выбары, увогуле, мяне мала цікавілі. Імператараў не перавыбіраюць, а самі яны не сыходзяць. Але і ў рэвалюцыю я ўжо не верыў. Я занадта доўга жыў ёю і ўсё чакаў: вось яшчэ крыху - і нашы прыйдуць. Але гады міналі, а нашы не прыходзілі.
019
Hanna_Shakhrai14 июня 2023 г.Пра тое, што Масква дасць грошай на рэвалюцыю, я даведаўся яшчэ вясной... Масква збіраецца валіць Імператара. "Можа не валіць, а проста прыгнуць?" - з'іранізаваў я. "Не важна, - адказаў ён. - Яны выставяць на выбарах сваіх людзей. І дадуць ім бабла!"
017
Hanna_Shakhrai14 июня 2023 г.Я звычайна спазняўся - не люблю рана ўставаць, дакладней, люблю, але неяк не выходзіць.
09