
"Молодость моя, Белоруссия!"
Dahlia_Lynley-Chivers
- 129 книг
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Ваша оценка
Ваша оценка
На посьпех!
Хай сёння збудзецца тое,
Што вы задумалi летась!..
Жыве Беларусь!
Я пагаджуся з Глебам Лабадзенкай, якi стварыў прыслоў'е да кнiгi, што з кожнай старонкай ўсё лепш, і лепш і лепш. Няма слоў, каб апісаць, што я адчувала чытаючы гэтыя рукапісы. Пры ацэнцы ў зорках, я вядома ж, паставіла пяць (таму што абрала менавіта гэтую сістэму і менавіта цяпер пашкадавала), але гэтага, на мой погляд мала. Таму што нельга паставіць пяць жыццю, пачуццям і эмоцыям у чыстым выглядзе. Нельга ставiць пяць творам якiя сабраны за 61 год жыцця. Гэты зборнік-гэта мы, гэта наша радзіма, гэта нашы продкі, наша мова, гэта наш гонар, гэта нашы ўспаміны, гэта наша ЎСЁ!
Дзядзька Рыгор зрабіў тое, што павінен зрабіць кожны беларус. Ён пражыў годнае жыццё і пакінуў пасля сябе неацэнныя думкі, словы, ён пакінуў нам скарбы, якія не ўсе здольныя ацаніць (пакуль). Гэтая кніга дапамагла мне перажыць шмат ня добрых момантаў майго жыцця. З ёй я смяялася і плакала (часцей, калі шчыра казаць, плакала). Эмоцыі перапаўняюць мяне, таму я не магу перадаць усю тую гаму пачуццяў, якую вы выпрабуеце, калі прачытаеце "Лепей", а гэта не проста. Бо гэта рукапісы і, адпаведна, яны напісаныя рукой Барадуліна. Спачатку сутыкаешся з цяжкасцямі пры чытанні, але гэта ненадоўга. Усё становіцца зразумела, калі апускаешся ў гэты паток. Я думаю, што кніга якая ўяўляе сабой цяжка (на першы погляд) чытаныя рукапісы - гэта добра. Таму што: гэта цікава, незвычайна і ты неўсвядомлена ўчытваешся, ўдумваешся ў кожны радок, у кожнае слова, а потым яшчэ перачытваеш цалкам увесь верш. Менавіта так і трэба чытаць гэтую выдатную кнігу.
Рукапісы сабраны з 1952-2013 г., а гэта велізарны прамежак часу, творчасці і жыцця пісьменніка. Складальнікі кнігі паспрабавалі выбраць лепшае за гэты час, але ... гэта немагчыма і, мабыць, на свой страх і рызык, яны адабралі гэтыя творы. І не памыліліся! Сюды ўвайшлі вершы пра Беларусь, родных ды блізкіх, мацi, мову, каханне, жыццё, свабоду і Быкава ...
тут сабрана ўсё самае каханае і лепшае, што ў яго было. Барадулін паказаў, як ён кахаў і як трэба кахаць сваю краіну і сваю мову. Яго творы так пранікненны, што чалавек, які ніколі не любіў вершы (як я) закахае іх з першых радкоў. Яны простыя і ненадакучлівыя, але ў іх столькі жыцця, пачуццяў і самага-самага, што задумваешся над тым, а «што ёсць у цябе?", "Хто ты ёсць?», «Ці можаш ты, нягледзячы ні на што гаварыць і любіць сваю мову, свой народ, людзей і сваю зямлю? ». Я адказала амаль на ўсе гэтыя пытанні. І калі ў мяне пытаюцца хто я, я з гонарам кажу, што Я- беларуска! Я не саромеюся сваёй мовы, я закаханая у гэтую зямлю і гэтых людзей, я ганаруся культурай і беларускай літаратурай (хоць мы і страцілі на сённяшні дзень большасць нашых вялікіх пісьменнікаў і дзеячаў культуры).
На мой погляд, гэтыя рукапісы - гэта проста выдатны і грандыёзны праект Рыгора Барадуліна і яго сяброў (але нажаль, апошняе прыжыццёвае тварэнне пісьменніка).
Я ганаруся і буду памятаць! Вялікі дзякуй, Дзядзька Рыгор!
Отгук напiсан да 28 флэшмобу "Спаси книгу - напиши рецензию".

