

Ваша оценкаЖанры
Издательство:
Год издания:
1972
Язык:
Русский
Твердый переплет, 159 стр.
Тираж: 100000 экз.
Формат: 60x84/16 (145х200 мм)
Возрастные ограничения:
18+
Содержание
Рейтинг LiveLib
- 578%
- 422%
- 30%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
ludmilamaslova667 ноября 20223 понравилось
151
ionscrollnn2 ноября 2021Читать далееРазважанні аб прачытаным. Роза Старошкловская “Из жизни Раисы”.
Кніга доўгі час стаяла на паліцы. Зараз вось пачаў чытаць "Іліяду" Гамера, але чытаць яе ў цягніку пакуль мне не зручна, таму вырашыў каб не губляць час, прачытаць нешта вось такое, адносна не вялікае і "простае". Разважанні аб прачытаным. Роза Старошкловская “Из жизни Раисы”., изображение №1
Кніга з серыі да "Малодшага школьнага ўзросту". Разважанні аб прачытаным. Роза Старошкловская “Из жизни Раисы”., изображение №2
Дзякуючы вось такім кнігам пачынаеш разумець што час мяняецца, мяняюцца дзеці і адносіны бацькоў да дзяцей. Зараз мы сталі вельмі моцна іх "ахоўваюць" ад навакольнага асяроддзя. Патыкаем ім ва ўсім, а потым магчыма і атрымліваецца тое што мы бачым…
Зараз вось толькі-толькі "адкладаў" у бок "Вядзьмак» (водгук дарэчы мной быў напісаны яшчэ два тыдні таму, але не было часу праверыць і выкласці ў ВК), але ізноў ён мне ўспомніўся дзякуючы яго адной з галоўных "тэм", а менавіта "цыклічнасці падзей" (Ураборыс…). Сто год таму мы перажылі рэвалюцыю з усім яе "пладамі" і вось мы ізноў прыйшлі к таму самаму. Няўжо людзі не могуць звяртаць увагу на гісторыю і яе "памылкі"?... Чаму з гісторыі бяруць не "добрыя" прыклады і не дадаюць да рэальнага жыцця, а як здаецца "звісаюць" на чымсьці адным добрым (для таго часу) і "высмоктваюць" з гэтага ўсё што можна, пры гэтым не звяртаючы ўвагі на змены ў наваколлі. І вось ізноў атрымліваюць тую самую "рэчаіснасць што і тады, з чаго пачыналі" і намагаюцца казаць ўсім што мол так і павінна быць...?
Кніга проста насычана духам камунізму. Наогул гэта як раз тая самая "прамыўка мозга, альбо магчыма лепей сказаць інструкцыя для жыцця канкрэтнага часу" для людзей, а ў гэтым самым выпадку для дзяцей. Разважанні аб прачытаным. Роза Старошкловская “Из жизни Раисы”., изображение №3
Але вось я дарослы і чытаю гэту "інструкцыю"...і што мы бачым?! Па перш у кнізе, нават таго часу вельмі добра паказваюцца якія павінны быць адносіны паміж бацькамі і дзецьмі.
«Отец часто повторял: «Своих детей, всех до одного, сделаю рабочими, но такими, которые научатся грамоте и после рабочего дня будут читать, читать, чтобы всё узнать, и тогда они найдут правильный путь для уничтожения несправедливости на земле».
«Отец всегда боролся с несправедливостью и обманом. С лавочниками боролся, с заказчиками боролся… И детей своих учил не лгать, не обманывать. У двери на гвоздике висел ремешок для мальчиков."
Паміж рабочым і кіраўніком. Паміж простымі людзьмі і ўладай і што будзе калі гэта ўлада не будзе звяртаць увагу на простых людзей. З большага кніга мне спадабалася. Хаця і напісана яна амаль 50 год таму, а падзеях якія адбываліся 100 год таму... але замяні ў ёй некалькі назваў і "імён" і вось табе сучасная кніга. Але здаецца што такую кнігу не паставяць у раздзеле "для малодшага школьнага ўзросту", да і наогул не дадуць магчымасці прадаваць у крамах. Калі раптам вы не чыталі яе раней, то здаецца мала хто зараз вось возьме і пачне яе чытаць, таму я кароценька раскажу аб чым кніга.
А кніга аб простых людзях. У сям'і простых рабочых некалькі дзяцей, ва ўзросце дзесьці 10-12 гадоў дзяўчынку аддаюць на "выхаванне і працу" да чалавека які мае сваю "фірму" па пашыву адзення. Па ўмовах дзяўчына першыя гады павінна дапамагаць па хатнім справам і толькі а пасля трох гадоў яе пачнуць навучаць спецыяльнасці і пачнуць за гэта плаціць грошы. Для нашага сённяшняга жыцця вельмі сурова, наогул НЕРЭАЛЬНА! Але па перш звяртаем увагу на тое як і чаму бацька вырашыў аддаць дзяўчынку менавіта туды. Вось ў якім на кірунку ён выхоўвае сваіх дзяцей і па якіх прынцыпах жыве… здаецца што гэта вельмі і вельмі правільная пазіцыя!
«Отец внимательно присматривался к тому, во что дети играют, он старался уловить, что каждомго больше интересует. «Если человек будет заниматься тем, что его интересует, — рассуждал отец, - он лучше будет работать, больше принесёт пользы".
Дзяўчына жыве і працуе ў тым доме. Але дзяўчына з тых, хто не стаіць на месцы, а сама развіваецца і апярэджвае час і хоць ёй яшчэ мала гадоў, але яна ўжо можа рабіць тое, за што ёй павінны плаціць грошы, але кіраўніку гэта не цікава...і што мы атрымліваем, не задаволенасць. Так сама незадаволенасць ад тых адносін і ўмоў жыцця якія ён стварыў для гэтых людзей. Тое самае па ўсёй вертыкалі ўверх да самога Цара.
Далей дзяўчына трапляе ў саюз рабочых, а там вы ўжо ведаеце нашу гісторыю. Прыйшоў час, калі на яе шляху з'явіўся адзін з тых хто "прысягнуў" і выконвае свой абавязак. Далей турма, карцар...здзекі і Сібір. Але у турме ўсе добра ведаюць што палітвязень гэта чалавек РАЗУМНЫ і таму "звычайныя" ахоўнікі да іх адносяцца як да звычайных людзей, якім вось не пашанцавала. Так сама паказваюць змены ў адносінах бацькі да такога моманту, як тое што дзяўчына так сама можа быць пісьменнай і дарыць ёй "Роднае слова" каб яна магла працягнуць вучыцца. Так сама добра паказаны адносіны гэтай дзяўчыны да рэальнага і будучыні, яе мары аб тым кім яна хоча быць і што патрэбна для гэтага рабіць.
У будучым яна зменіць сваю прафесійную дзейнасць з краўца на хірурга. Пацягне ствараць і рамантаваць...але не адзенне, а людзей.
Не ведаю, магчыма гэта гісторыя выдумана, але вельмі і вельмі праўдзіва. А калі параўнаць з сучасным жыццём і асабліва за апошнія гады, то адзін к аднаму наша рэальнасць.
Людзі, чытайце кнігі... заўсёды, на якой бы вы на пасадзе не былі, якой бы вы не займаліся справай… чытайце і бярыце і пазбягайце рабіць тыя самыя памылкі, а калі ў вас ёсць магчымасць і сродкі, то прыносьце ў наша сучаснае жыццё толькі самае лепшае!
1 понравилось
92
Цитаты
Еще не добавлена ни одна цитата из книги. Ваша может стать первой.
Подборки с этой книгой

Детские книги
Sovushkina
- 481 книга

Сканирую/ищу в электронном варианте
baldushka
- 66 книг
Для детей и не только
NonaSaps
- 2 758 книг























