
Беларускія выданні факсімільнага тыпу
arterion
- 20 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Чым болей чалавек ведае, тым яму лепей, бо ён робіцца больш адукаваным. А толькі добра адукаваны чалавек можа шмат зрабіць для свае Бацькаўшчыны. Хто ведае чужую мову, той можа чытаць чужыя кніжкі і часапісы, можа даведацца з іх шмат для нас карыснага, што трэ' было-б, каб і ў нас было.

Кажны з нас любіць Беларусь і хацеў-бы бачыць яе шчасьлівай. А гэта стасцца тады, як усе беларусы будуць сьведамымі сынамі свайго народу і калі самі беларусы будуць добра гаспадарыць на сваёй зямлі. Дзеля гэтага ня толькі самым трэба любіць Бацькаўшчыну і працаваць для ейнага дабра, але трэба яшчэ навучаць і прыхіляць да гэтага усіх беларусаў, з якімі спатыкаешся, будзіць у іх гэтыя высокія добрыя пачуцьці.

Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў, — бацькоў, якія гэтай мовай гаварылі. А хто саромеецца свае мовы, варты таго, каб і яго добрыя людзі саромеліся, як вырадка, каб ім пагарджалі, як недалюдкам, бо саромеючыся роднае мовы, ён крыўдзіць ня толькі дзядоў — бацькоў сваіх, але і увесь народ. Справядлівы, добры чалавек ніколі не саромеецца роднае мовы. Ён і сам гаворыць сваёй роднай мовай і глядзіць каб і іншыя яе шанавалі:
«Дык шануй, беларус, сваю мову,
Гэта скарб нам на вечныя годы;
За пашану радзімаму слову,
Ушануюць нас брацьця-народы».
Другие издания
