
"Молодость моя, Белоруссия!"
Dahlia_Lynley-Chivers
- 129 книг
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Ваша оценка
Ваша оценка
Цікавая кніга, якая, думаю, спадабаецца самой разнаабразнай як па ўзросту, так і па шырыне інтарэсаў, аўдыторыі. Чаму неабходна берагчы прыроду, як выглядалі тыя насельнікі нашай Планеты, што першымі ступілі на яе паверхню (дакладней будзе казаць – плавалі ў бязмерных прасторах адзінага міравога акіяна)? Куды і чаму зніклі дыназаўры, якую шкоду наносіць чалавек навакольнай прыродзе, даволі часта нават не заўважыючы на гэта? Гэта толькі некалькі з пытанняў, што ставіць перад чытачом калектыў аўтараў гэтай невялікай, але вельмі карыснай, на мой пункт погляду, кніжыцы. Жабы, гадзюкі, вужы і уліткі, чарапахі і так любімыя мною з дзяцінства трытоньчыкі (толькі паглядзіце – разве магчыма іх не любіць) – гісторыя іх з’яўлення на зямлі, знешнія асаблівасці, як і асаблівасці ладу жыцця – аб усім гэтым – дадзеная кніга.
Пры гэтым, аўтары вядуць размову з маленькімі чытачамі (бо менавіта на іх у першую чаргу, разлічана гэтая серыя “Зямля мая”). Апавяданне таму вядзецца не сухой акадэмічнай мовай, а жывой, з мноствам цікавых прыкладаў і нават іранічнымі момантамі з жыцця гэтых персанажаў:
У “Земнаводных” шмат цікавых ілюстрацый і фатаздымкаў, што толькі дабаўляюць кніжцы прывабнасці. Асабіста я буквальна праглынуў яе за паўтары гадзіны.