Dzmuchaviec23 июня 2016В друзьяЯ от думаю цяпера, дак неяк ажно дзіўна размешчана ета Беларусь наша, бытта Гасподзь знарок яе паклаў так. Усе праз нас вайной ходзяць, усё праз нас. Здаецца, каб хто перанёс яе ў другое месца, дык і нам бы па-другому жылося. А зямля харошая, можа, нават лепшая за рай той.1 понравилось1,8K
Dzmuchaviec22 июня 2016В друзьяАднак жа здавён лічылася: дзе многа этыкету, там небагата шчырасці, бо ад сабак, апрача блох, нічога не набярэшся. А фашысты -- тыя ж сабакі.1 понравилось868
Dzmuchaviec23 июня 2016В друзьяСёння перапёлка, няйначай, плакала – ці то гняздзечка яе разбурыў хто, ці яшчэ якая бяда прымусіла агалошваць тугой наваколле, але замест звычайнага спеву чуўся плач…397
Dzmuchaviec22 июня 2016В друзьяПерапёлка, трасцяно гняздзечка, залато яечка, перапёлка! Перапёлка, пастушкі пагоняць, гняздзечка разбураць, перапёлка!345
Dzmuchaviec22 июня 2016В друзьякалі птушкі так плачуць са свайго гора, то як жа тады павінны галасіць людзі, у якіх гора наогул бывае незраўнана больш, а цяпер дык і зусім цераз край?295
Dzmuchaviec22 июня 2016В друзьяурэшце, нельга ўсё зводзіць да неразумнай мудрасці - абы месяц свяціў, а зоркі - як хочуць.261