
Гэту кнігу трэба чытаць зараз, калі халодна, дождж, самотна і восень. Паўсюль восень, нават у кнізе у кожным слове восень. У творы Кафка звычайны ды вельмі слабы, на маю думку, мужчына, але яго кахаюць, моцна, да адурэння. І ён таксама неяк у свой асаблівы спосаб кахае. Кніга пра тое, як ахвяраваць сябе і як прымаць ахвяру ад іншага чалавека, ці трэба гэта рабіць, калі ня ўмееш? У кнізе няма ні воднага дыялога, што стварае цікавае ўражанне - нібыта чытаеш чужыя лісты. Якія табе дазволілі прачытаць.

























