Птушка з церневай калючкаю ў грудзях падпарадкоўваецца нязменнаму закону развіцця прыроды; яна сама не ведае, якая сіла прымушае яе кінуцца на вастрыё і памерці з песняю. У тое імгненне, калі калючка працінае ёй сэрца, яна не думае пра блізкую смерць, яна проста спявае, спявае да таго часу, пакуль ёсць голас і не абарвецца дыханне. Але мы, калі кідаемся грудзьмі на церні, — мы ведаем. Мы разумеем. І ўсё роўна — грудзьмі на церні. Так будзе заўсёды.