
Актеры - писатели, писатели - актеры
jump-jump
- 398 книг
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
Пра цяжкае жыццё падлеткаў ў пасляваенныя часы пісаў ледзь не кожны другі беларускі пісьменнік. Але тут усё пададзена крыху па-іншаму, закрануты многія тэмы, якія звычайна абмінаюць
Адась з маленства расце без бацькі, хоць той жыве на суседнім пасёлку, і ніколі не быў з ім знаёмы. Яго маці скончвае жыццё самагубствам, здаецца, без ніякіх прычын. Сам хлопец хворы на туберкулёз, часта лечыцца ў санаторыях. Усе гэтыя абставіны прымушаюць яго адчуваць у сабе нейкія заганы, і пройдзе шмат часу пакуль комплексы будуць пераадолены.
Падлеткам ён марыць стаць славутым кінарэжысёрам або пісьменнікам, але жыццё прызямляе гэтыя мары. Адась становіцца журналістам, кніжку ўсё ж выпускае, але яна праходзіць незаўважна і ні славы, ні грошай не прыносіць.
З часам ён разумее, што шчасце зусім у іншым — гэта яго жонка, сям”я і малая радзіма, куды ён, урэшце, вяртаецца жыць.
Месца дзеяння твора вельмі каларытнае — Давыд-Гарадок, дзе большасць насельніцтва жыве за кошт вырошчвання кветак і продажу іх насення. За сезон патрэбна зарабіць грошы на ўвесь год,, бо іншых крыніц прыбытку няма. Савецкая ўлада, як можа, змагаецца з гэтым нелегальным заробкам.
Мне расказвалі, што ў Давыд-Гарадку і зараз многія займаюцца кветкамі, якія ў гэтай мясцовасці называюць “краскі”. Аўтар чамусьці гэтую дэталь не адзначыў.

Успрыманне кнігі пра тое, што (ці каго) ты ведаеш асабіста, пра мясціны, дзе жыў ці проста наведваў, адрозніваецца ад таго, калі ты чытаеш пра нешта новае і невядомае.
Гэта нейкае асаблівае пачуццё пазнавання - бачыць на старонках мастацкай кнігі знаёмыя з дзяцінства назвы вёсак, прозвішчы людзей, якія табе сустракаліся па жыцці, вядомыя факты і з’явы. Таму раман Георгія Марчука "Кветкі правінцыі" для мяне найперш пра Століншчыну, Давыд-Гарадок, Палессе і палешукоў. А яшчэ ён пра сталенне, спробу асэнсаваць і перажыць псіхалагічную траўму дзяцінства - самагубства маці (не самая распаўсюджаная тэма для беларускай літаратуры). І зусім трошачкі - пра дауншыфтынг. Тут, праўда, даволі традыцыйна, калі разглядаць твор у рэчышчы савецкай маладзёжнай прозы, але не 1960-70-х, а 1980-х, калі быў надрукаваны раман і літаратурная тэндэнцыя ператварылася ўжо ў клішэ.


















Другие издания


