
Место действия-Минск
shurenochka
- 10 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Гэта першая кніга пасля школы, якую я чытала на роднай мове. Таму спачатку было складана, нягледзячы на тое, што сюжет быў мне знаёмы. Я не дужа люблю чытаць кнігі пра вайну, але калі мне выпала гэтая тэма, я адразу ўспомніла пра Шамякіна.
У аповесці "Гандлярка і паэт" паказываецца духоўнае сталенне галоўнай гераіні Вольгі. Яна даволі супярэчлівы персанаж. Энергічная, практычная, далекая да ўсяго ўзвышанага. Думала толькі аб сваім дастатку і бяспецы дачкі. Яна мела знаемых сярод паліцаеў і немцаў, і ей зусім не было цікава, што пра гэта скажуць людзі. Голоўнае для яе - ўласная выгада. А вось Алесь быў зусім іншы. Інтэлігент, рамантык, зусім не прыстасаваны да жыцця. Але менавіта пад яго ўплывам мяняецца жыцце жанчыны. Яна пачынае любіць паэзію, кожную раніцу чытае вершы Блока, як малітву. Яна хоча вучыцца і вучыць іншых. Моц духу Алеся, яго ненавісць да неўцаў, высокія словы пра Радзіму разбудзілі пачуцце патрыятызму і ў Вользе.
У аповесці "Шлюбная ноч" расказваецца пра першае каханее падпольшчыцы Валянціны Андрэеўны. Лёс звеў двух непадобных адна на адну жанчын. Маша такая таямнічая, да непрыстойнасці прыгожая, а Валя звычайная, непрыкметная і грубаватая. Вось ў Валянціны і прачынаецца рэўнасць, асабліва калі трэба весці гэтую прыгажунню на заданне к свайму каханаму. Цікава чытаць, як апісана ваганне любові і ненавісці да Машы ў душы гераіні. Разам з ёю перажываеш і радуешся. І гадаеш, быў Спяпан яе мужам, ці не.