
Ваша оценкаЦитаты
Algierd1 апреля 2013 г.Сякуць, краіна, карак твайму сыну,
Ды ты не кажы ім: "Даволі!"...
Хай лепей ніколі не будзе краіны,
Чым будзе краіна - без волі.3534
Torvald51 сентября 2020 г.Читать далее“НА БЕЛАРУСІ БОГ ЖЫВЕ”
“На Беларусі бог жыве”, –
Так кажа мой просты народ.
Тую праўду сцвярджае раса ў траве
І адвечны зор карагод.
Тую праўду сцвярджае
Упартасць хваль,
І продкаў запавет,
І мовы залатая сталь,
І нашых дум сусвет.
Тую праўду сцвярджае
Ўсё зноў і зноў
Ўсім лёсам, –
Няхай спакваля, –
У хмарах дубоў,
У вясёлках агнёў
Купальская наша зямля.
І няхай давядзе мне
Іншая кроў,
Што брашу,
Як сабачы сын, –
А няма нідзе
Вярнейшых сяброў
І прыгажэйшых жанчын.
Гэта край раскрытых душ і дзвярэй,
Гэты край –
Твой дом і сабор...
Ў нас дваццаць з лішнім тысяч рэк,
Адзінаццаць тысяч азёр.
Нам ёсць што піць,
З падмосткаў ліць,
Чым палі свае акрапіць,
А як давядзе, то ёсць нам дзе
І ворага ўтапіць.
І тая памяць жыве не ў царкве,
А ў кожнай жыве галаве:
“На Беларусі бог жыве...” –
І хай сабе жыве.
А калі ён шле на нас кару і гнеў, –
Ну што ж, – мы з ім свае:
Ў вяршыні самых гонкіх дрэў
Маланка з неба б’е.
У вяршыні маленькіх і ніцых дрэў
Маланка ніколі не б’е.
І пра тое кожны пяе салавей
Росным кветкам у роднай траве:
“На Беларусі бог жыве”, –
І няхай давеку жыве.2542
Torvald51 сентября 2020 г.Читать далее*
Быў. Ёсць. Буду.
Таму, што заўжды, як пракляты,
Жыву бяздоннай трывогай,
Таму, што сэрца маё распята
За ўсе мільярды двухногіх.
За ўсіх, хто ўздымае цяжкія разоры,
Хто ў гарачым пекле металу,
За ўсіх, хто змагаецца з небам і морам,
За жывых і за тых, што сканалі.
За ўсіх, хто крывёю піша
Ў нязгодзе
З рабства подлай дарогай,
Хто за Край Свой Родны, за ўсе Народы
Паўстане нават на Бога.
За ўсіх, хто курчыцца ў полымі вёсак,
Хто ратуе краіну ад краху,
За ўсіх, хто бясстрашна глядзіць у нябёсы
З барыкады,
З пушчы
І з плахі.
Хто са смерцю гаворыць з вока на вока,
З яе усмешкаю ветлай,
І ўсё ж узводзіць – нясцерпна далёкі –
Храм наш агульны і светлы.
А калі ён горда заззяе ў зеніце –
Непарушны – ўзнясецца ў неба,
Вы з распятага сэрца кроплю вазьміце.
Апошнюю.
Болей не трэба.
І няхай яна збоку, недзе на ганку,
Дагарае й дзяцей не страшыць
На граніце любові,
На граніце світанку,
На граніце велічы вашай.2450
xbohx20 сентября 2013 г.Недзе поруч ляжалі дарогі,
Кліч кахання ляцеў ад ніў,
Але ён не кахаў нікога,
Бо занадта радзіму любіў.
Варты лепшага ў свеце кахання,
Рана скончыўшы мужны палёт,
Русы хлопец золкім світаннем
На высокі ўзышоў эшафот.
("Нявесце Каліноўскага")2484
xbohx20 сентября 2013 г.Дзе мой край? Там, дзе людзі ніколі не будуць рабамі,
Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,
Дзе асілкі-хлапцы маладымі ўзрастаюць дубамі,
А мужчыны, як скалы, – ударыш, і зломіцца меч.2717
xbohx20 сентября 2013 г.Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.2831
xbohx19 сентября 2013 г.Старайся (але, вядома, не кату)
Сказаць адзіна верныя словы:
Замест:
– О Божа, ды будзьце вы клятыя!
Сказаць:
– О Божа, ды ўстаньце здаровы!2515
xbohx19 сентября 2013 г.Нязносны гонар тым, што робім сёньня.
Дулю!
Вазьмі у звычай, сын герояў і багоў,
Не пагарджаць святым сваім мінулым,
А заслужыць яшчэ,
і вартым быць яго.2388
xbohx19 сентября 2013 г.Можна ўсё: пусціць каханне дымам,
Ўзяць і занядбаць мінулы шлях.
Але толькі - не любіць Радзімы
З чорнаю павязкай на вушах,
З чорнаю павязкаю на вуснах,
З чорнаю павязкай на вачах.
Толькі слухаць словы нездрадлівыя,
Толькі не тлуміць яе маной,
Бо адным мы вінны пакуль жывы
Перад нашаю вялікай нівай:
Праўдай абавязаны мы ёй.
Ісцінай.
Адзінаю.
Адной.2378