Это новая версия страницы. Часть функций ещё в работе — мы добавляем их постепенно.
К старой версии страницы- Главная
- Юры Станкевіч
- 📚 Книги
- Шал. Аповесці, апавяданніШал. Аповесці, апавяданні

Ваша оценкаЖанры
Издательство:
Серия:
ISBN:
978-985-6906-88-9
Год издания:
2012
Язык:
Белорусский
318 старонак.
Вага: 400 г
Памеры: 130x200 мм
Возрастные ограничения:
16+
Содержание
АПОВЕСЦІ:
Пераход, повесть
...
Рейтинг LiveLib
- 550%
- 438%
- 313%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
Torvald518 сентября 2017"Мы існуем у рэальнасці, якая становіцца з кожным днём усё больш загадкавай"
Читать далееУ адным з інтэрв’ю сам аўтар назваў гэтую кнігу – сваёй самай лепшай. А калі спыталі Юрыя Станкевіча, з якім са сваіх герояў ён сябе атаясамлівае, пісьменнік адказаў, што з галоўным героем аповесці «Лавец сьвятла поўні». Гэтая аповесць як раз і надрукавана ў кнізе “Шал”.
За Юрым Станкевічам замацавалася азначэнне – правы інтэлектуал. Так некалі яго “ахрысціла” газета “Наша Ніва”. Праўда, што дакладна гэта азначае, напэўна, не ведае ніхто. Відавочна, тут маецца на ўвазе, што практычна ўсе творы пісьменніка прысвечаны: або праблеме нацыянальнага пытання ў Беларусі, або савецкай і постсавецкай дэструктыўнай спадчыне. То бок, сапраўды Юры Станкевіч у сваіх творах вельмі ідэалагічны і часам радыкальны ў сваіх поглядах.
З іншага боку, пісьменніка не цяжка зразумець – бо каб узрушыць чытача, прымусіць задумацца – патрэбныя моцныя словыя, моцныя тэмы і моцныя сюжэты. У справе стварэння моцных сюжэтаў Юры Станкевіч, бадай, галоўны спецыяліст у беларускай літаратуры.
У аповесці “Пераход” галоўны герой, былы афіцэр, дазнаецца, што захварэў рэдкай вельмі небяспечнай хваробай і вырашае сыйсці жыць у чырнобыльскую зону, спадзяючыся там знайсці самоту і не быць небяспечным людзям. Але быў вымушаны пачаць змаганне з бандай, якая перакідвала праз украінснкую мяжу наркотыкі. Вось такі моцны сюжэт, і моцны галоўны герой, які ўрэшце рэшт атрымлівае перамогу.
Сюжэт аповесці “Шал” яшчэ больш закручаны. Галоўнаму герою аповесці Андрэю Валовічу невядомы мужчына прапанаваў завезці сваю дачку да святара-экзарсіста, - бацька падазрае, што ў душы дачкі пасялілася нячыстая сіла. Зрабіць гэта аказалася не так проста. Галоўны герой аповесці так і не зразумеў, што насамрэч пасялілася ў душы дзяўчыны.
Ну і, бадай, галоўны твор кнігі – аповесць “Лавец святла поўні”. Твор напісаны ў форме дзённіка маладога чалавека, які ў часы Другой сусветнай вайны апынуўся ў нацыянальнай партызанцы, байцы якой змагаліся за незалежнасць сваёй краіны, - для іх ворагамі былі як немцы, так і саветы. Галоўны герой не называе свайго імя, бо лічыць, што для яго галоўнае – захавацца жывым для будучых падзеяў на Бацькаўшчыне. Сама аповесць як бы складаецца з дзвух частак – уласна з парызанскай і з афрыканскай. Па завяршэнні вайны герой трапляе ў Францыю, а затым у навуковыя экспедыцыі ў Афрыку, у тую яе некранутую цывілізацыяй частку, дзе захаваўся канібалізм. І тут аўтар падрабязна апісвае, як гэтыя дзікуны ядуць людзей. Такім чынам аўтар праводзіць паралель паміж войнамі і імперскім уціскам народаў – з дзікунскім канібалізмам.
Заканчваецца аповесць наступным дзённікавым запісам галоўнага героя: “Я часта думаю, што калі намі, усім нашым Сусветам кіруюць таямнічыя сілы, то ацэньваць самую Праграму кіравання – па-за межамі нашай самасвядомасці. А мы існуем у рэальнасці, якая становіцца з кожным днём усё больш загадкавай, а існаванне чалавека ў ёй – усё больш аслаўлівым”.
4 понравилось
176
Подборки с этой книгой

Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги

Мои книги (домашняя библиотека)
Morrigan_sher
- 161 книга




















