Мои книги
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Відушчыя і занадта разумныя заўсёды замінаюць дзяржаўнай машыне дасягаць сваёй мэты.
Праўда — рэч цяжкая. Не кожны яе здатны панесці.
Вельмі рызыкоўная справа — імкнуцца надзець сабе на галаву чужую карону. Яна можа аказацца або завялікай, або замалой, або зляцець разам з галавою.
— Ты, чужы мне па веры і крыві, стаў раднейшым на свеце чалавекам. Як гэта патлумачыць? — Напэўна, душы — гэта самае галоўнае, што яднае людзей, незалежна ад колеру іхняй скуры і веравызнання.
Страх — галоўны вораг чалавека. Гэта ён забівае людзей раней часу.
Выходзіць, што самая каштоўная рэч на гэтым свеце — воля. Толькі з ёю ты належыш сам сабе, а без яе чалавек ператвараецца ў жывёлу, з якою можна зрабіць што заўгодна,
Не такая магутная істота чалавек, каб дзень пры дні рабіць адну і тую ж справу без стомы, тым больш што стома гэтая не столькі фізічная, колькі душэўная.
На жаль, жыццё вельмі цяжкае для таго, каб плысці па ім, куды хочаш.
чалавек заўсёды знойдзе, як і чым апраўдаць сваё злачынства.
— З тваіх словаў вынікае, што, калі б архонтамі былі жанчыны, войнаў было б менш? — Жанчыны занадта любяць і шкадуюць сваіх дзяцей, а таму, напэўна, не хацелі б пасылаць іх на пагібель.
Кіраваць дзяржаваю павінен праўдзівы закон. Калі ж ён бездапаможны, дык і ўладары няздатныя зрабіць што-небудзь вартае для свайго народа.
Жывое знаходзіла магчымасць існаваць там, дзе, здавалася, жыццё было немажлівае.