
Алесь Аляшкевіч “Дзеці зорак” Век Вадаліва (Аповесць) Нічога незвычайнага і ўражвальнага ў гэтым творы я не сустрэў. Проста было прыемна прачытаць фантастычны твор на роднай мове. Напісана не геніальна, але добра. І на гэтым дзякуй. Мы, прыхільнікі беларускай фантастыкі, у гэтым сэнсе не разбэшчаныя. Усмешку выклікаў момант, калі герой, каб пабавіць час у лабарторыі зоркалету, узяў з плаіцы кніжку, ды яшчэ і сорак восьмы том энцыклапедыі. І гэта ў, калі нават ужо ў наш час, мы не здіўляемся Вікіпедыі, электроннай паперы, планшэтаў і Інтэрнэту! Альбо аўтар мае рацыю і папяровая кніга не знікне ў час галактычнай экспансіі чалавецтва? Таксама здалося, што творца яўна закаханы ў “ружовы колер”. Сцены, святло і шмат іншае. Цяжка уявіць сабе персанал, якому прыйшоўся бы па душы гэткі асяродак. Зрэшты пра гэту аповесць усе. Чытаем далей.
Даліна дзвюх поўняў (Аповесць) Дынамічная ды цікавая гісторыя. Адзін недахоп – нейкі зусім вар’яцкі канец. Не уладкоўваецца у галаве як пяшчотнае кахане майгло дазволіць вырабіць такое злачынства героям. І гэта апасля безлічы выпрабавнняў праз якія давялося ім прайсці?! Не братка пісьменнік, мы на такое не згодны.
Кубак Грааля (Аповесць) У адрозненні ад папярэдняй аповесці “Кубак Грааля” заканчваецца вельмі добра. Аўтар нібыта адчуў маю незадаволеннасць і вырашыў узяць рэванш. Сама ідэя твора зусім не новая, але напісана цікава і без сур’езных ляпаў. Выдатна апісанна каханне якое напаткала Стывена і ох які ж ён шчаслічык, спачатку выжыў у час катасрофы, затым удзейнічаў у дзікарскіх сутыкненнях і самае галоўнае спаткаў такую прыгажую. Спадзяюся у яго артымаецца аднавіць цывілізацыю з сваей невялічка сям’ей. Увогуле ідэя панавання машын і выхаду іх з-пад улады чалавека ужо зараз, на сучаснай стадыі тэхнчічнага развіцція не здаецца такой фантастычнай і далекай. Есць над чым паразважаць.
Д’яблава мора (Аповесць) Твор на тэму таямніцы Бярмудскага трохкутіка. Напісана хораша, з душою. Канцоўка аповесці вельмі сумная. Усміхнуў выказ Сямёна наконт “найскаладанейшай задачы” – сэнс якой быў заключаны ў пошуку часу сустрэчы двух рухаючыхся насустрач адзін аднаму аб’ектаў. Курс сярэдняй школы. А тут “найскаладанейшай задачы”, можа для гуманітарыяў так і есць?! Увогуле твор нядрэнны, але мне з маей вышэйшай адукацыяй інжынера хацелася б больш навуковай абгрунтаванасці.
Асоба (Апавяданне) Невялічкі твор у якім змешчаны цылы сусвет. Як і у загадкавай Асобе змешчана нешта большае чым можа зразумець наша прымітыўная тэхнічаня цывілізацыя. Нашу будучыню Асоба бачыць не самай светлай. А альтэрнатыўны шлях тэхнічнаму прагрэссу пакуль здаецца такім неверагодным і далекім. Мяркую шанс проста мізэрны павярнуць у другім напрамку. Але ж усё такі ён есць. Пакуль…
































