Кніга складаецца з рамана-рэканструкцыі славянскай міфалогіі "Кола Сварога", аповесці "Славянскія князі" і эсэ "Вандроўкі ў вырай".
"Кола Сварога" стварае яскравую карціну міфічных сюжэтаў і ўяўленняў пра язычніцкіх багоў і духаў; раскрывае асаблівасці міфалагічнага мыслення старажытных славян, выяўляючы ўніверсальныя славянскія сімвалы-архетыпы; прасочвае асновы грамадскай этыкі і народнай маралі; паказвае этымалогію паходжання асобных назваў раслін і жывёл; дае ключ да разумення твораў літара...