
Беларуская класіка
Basienka
- 50 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Гэты зборнік падагульняў усё зробленае паэтам у лірыцы 1913. Такой шырыні, такога ахопу народнага жыцьця і выяўленьня духоўнага свету чалавека беларуская паэзія да гэтага ня ведала. Чаго не было раней – усебаковай паўнаты выражэньня дум і пачуцьцяў чалавека, які называў сябе Янка Купала, сябра мужыка, пясьняр маладой Беларусі. Зборнік адкрываў душу ледзь не да падсьвядомага. Але і тут усё пачыналася з мужыка. У зборніку мужык – адзін з цэнтральных вобразаў Купалы.
Праблемы, якія ўздымае паэт у зборніку, надзённа-палітычныя, вострыя: у абставінах новага рэвалюцыйнага ўздыму, калі ствараўся зборнік, Купала думаў перш за ўсё пра рэвалюцыю, пра будучыню Беларусі, пра чалавека і яго лёс, сутнасьць. Боль, глыбокі востры боль ад сацыяльнай крыўды, ад сьляпой несправядлівасьці гісторыі, маральнай недасканаласьці чалавека – асноўнае пачуцьцёвае ў зборніку.







