
Ваша оценкаЦитаты
Morra2 октября 2013 г.Не маралі, а цікавостак, прыгажосьці і «марозу па скуры» чакаем мы ад літаратуры.
10301
Morra4 октября 2013 г.Адна справа — чытаць, і зусім іншая — перачытваць: у першым выпадку ты ў гасьцях, у другім — ужо дома.
9291
Morra4 октября 2013 г.Хочаш народнай любові — зрабі галоўным героем дзіця або жывёлу. Лёгкі спосаб выбіць сьлязу і танную ўсьмешку, або хаця б дабіцца суперажываньня.
8228
Morra5 октября 2013 г.У розных апытаньнях кшталту «Як я стаў тым, кім я стаў» Караткевіч мусіць ісьці на першым месцы сярод названых крыніц уплыву, і зь вялікім адрывам. Менавіта ён шмат каго зрабіў беларусам.
7214
Morra5 октября 2013 г.Інтэлігент патрэбны такому мастацтву, каб крыху разнастаіць эмоцыі — бо іх набор у чалавека, на жаль, даволі абмежаваны, а інтэлігент, ён такі: і з простага насмарку зробіць трагедыю Дастаеўскага.
7198
Morra5 октября 2013 г.Мяркуючы па ўсім, Івана Шамякіна пры жыцьці сапраўды любілі, паважалі, куплялі — і чыталі. Рэдкае, як для беларускай літаратуры, спалучэньне. Аддзяляю апошняе слова працяжнікам, бо любіць пісьменьніка можна і не за творы, а паважаць можна і не чытаючы — так яно часта здараецца там, дзе блытаюць мастацтва і патрыятызм.
7195
Morra5 октября 2013 г.З усьведамленьня таго, што ў сьвеце ўсё ня так, як яно падаецца, і пачынаецца творчасьць.
7176
Morra5 октября 2013 г.Караткевіч — крыштальная мара майго дзяцінства, не чапайце яе сваімі бруднымі лапамі.
6165
Morra5 октября 2013 г.Бо камусьці ў Беларусь хадзіць па нядзелях, як у храм, а камусьці зь ёй жыць.
6163
Morra5 октября 2013 г.Бо любая творчасьць ёсьць, па сутнасьці, навязваньнем іншым свайго погляду і свайго зроку.
6156