З той жа оперы: чаму Фінляндыя, але Ірландыя? Толькі не трэба дурыць мне галаву, што, маўляў, так прынята, устаялася, зафіксавалася; я вам на гэта прасцей адкажу - таму, што ў рускай мове так. Капіруем бяздумна! Не, не пабаяліся ж мы, напрыклад, назваць іхнюю лампу сваёй лямпай, хлорку - хлёркай, дуршлаг - друшляком? Каму перашкодзіла б, каб нармальна гучала і Ірляндыя?