
Ваша оценкаЦитаты
xbohx3 ноября 2012 г.Мы не з гіпсу, мы – з камення,
Мы – з жалеза, мы – са сталі,
Нас кавалі у пламенні,
Каб мацнейшымі мы сталi.
Цяпер, братцы, мы з граніту,
Душа наша з дынаміту,
Рука цвёрда, грудзь акута,
Пара, братцы, парваць пута!42,5K
xbohx4 ноября 2012 г.Асенняе неба і хмарна і зімна... не адкажа вам, пажоўклыя лісточкі. Вецер толькі закалыша і знікне. Адзін звон мо па вас заплача шчыра, а зямля-маці прытуліць спрацаваныя косці. Елка або бяроза пусціць карэнне ў вашы збалелыя сэрцы, выцягне з іх усю горыч і вынесе ў вясёлай зелені суроваму свету... канец мукі.
32,8K
xbohx3 ноября 2012 г.Доўга я гадаў і думаў, як сябе зваць, ці то палякам, ці то літоўцам, бо слова «тутэйшы» мне нексьць не смакавала. I так колькі гадоў я хістаўся то на ту, то на другую сторану, аж покі не папала ў мае рукі «Дудка» Мацея Бурачка: яна-то мне сказала, што хто гаворыць па-тутэйшаму, па-мужыцку, значыцца, ён гаворыць па-беларуску, а хто гаворыць па-беларуску, той беларус.
21,4K
xbohx6 ноября 2012 г.Мейце сілу і адвагу дзяржацца роднага слова. Мейце смеласць усюды голасна казаць па-свойму. I, гледзячы на вас, асмеляцца і іншыя, зразумеюць, што шчырае сэрца беларускае б'ецца не толькі пад мужыцкай сярмягай, павераць у ўласныя сілы свае і пойдуць цвёрдай ступой да лепшай будучыны, да ясных зор шчасця народнага.
11,5K
xbohx6 ноября 2012 г.Але поруч з любоўю да сваіх братоў патрэбна яшчэ нешта, што злучае людзей у суцэльны народ — гэта родная мова.
Яна, быццам цэмент, звязывае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. Хто адрокся мовы бацькоў сваіх, хто ўздзеў чужую апратку — той адышоў ад народа далёка-далёка. Ён чужы ў роднай вёсцы, у сваёй сям'і. I на яго браты глядзяць, як на чужынца...11,2K
xbohx6 ноября 2012 г.Бедны той, хто, апрача грошы, апрача багацця, каторае пры першым няшчасці счэзне дазвання, не мае скарбаў вечных — скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здалее, гэта любоў да бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы...
11,2K
xbohx6 ноября 2012 г....забываюць родную мову, адракаюцца бацькоў і братоў сваіх найбольш тыя, хто дайшоў навук, выйшаў у людзі. Яны няцёмны: яны пераймаюць чужое — дзеля карысці.
1881
xbohx5 ноября 2012 г.Работніку, і ты, кожан просты чалавеча. У сэрцы тваім крыецца доля ўсясветнага змагання, яна гэта і творыць хараство жыцця, з яе-то і родзяцца ў суме ўсясветныя геніі чалавечаства.
1740
xbohx5 ноября 2012 г.Кажуць людзі, што адзін раз у год на Куццю, а дванастай гадзіне ўночы, жывёла гаворыць людскім языком. Гаспадарыку, суседзе, пайдзі да хлева і паслухай, што табе твае кароўкі скажуць.
1751
xbohx3 ноября 2012 г.Мы належым да народу,
Што ад свету да заходу
Кожны з гора ўтрое гнецца,
Аднак гору не даецца.
Крыжам ляжа ў крыві ўласнай,
А ўсё ж верыць зорцы яснай.
Наш народ наўздзіў трывалы!
Шмат прыдбаў чужынцам славы...1749