Выданне ўяўляе сабой збор выбраных твораў вядомага сучаснага польскага паэта Тадэвуша Ружэвіча, якія даюць магчымасць пазнаёміцца з вершамі розных перыядаў творчасці аўтара.
"За вонкавай прастатой вершаў Тадэвуша Ружэвіча заўсёды адкрываецца падводная плынь, размова пра сутнаснае, быццёвае.
Пра новага чалавека-пакутніка, які ўсведамляе сваю самоту.
Пра наймарнейшую марнасць чалавечых намаганняў спазнаць, патлумачыць, запоўніць сусвет, загаіць раны, уваскрэсіць мёртвых.
Пра жыццё — дасканалае ко...