
Успрымаць казкі ў дарослым узросце ўласна мне значна цяжэй. Яны ўжо не захапляюць, надта часта вызываюць усмешку і недавер. Але гэтую кнігу я прачытала за тры гадзіны, не адрываючыся. Сюжэты, якія добра ведала ў раннім дзяцінстве, і сёння ў працэсе чытання таксама ўсплывалі ў галаве...
Мне падабаецца мова! Беларускія слоўцы так падыходзяць да розных кур'ёзных сітуацый, у якія трапляць героі казак. Самі гэтыя сітуацыі часта паўтараюцца і ў казках іншых народаў, і ў аўтарскіх казках, але гэта не дзіўна...
Некаторыя казкі з гэтага зборніка я асабліва люблю: "Хведар Набілкін і сапраўдныя асілкі", "Удовін сын", "Іван Світанак", "Піліпка-сынок" і г.д. Праўда, цяпер мяне засмучаюць многія факты. Гэта не дыялогі паміж людзьмі і жывёламі, не магія, не незвычайныя рэчы... Мяне хвалюе, з якой лёгкасцю ў казках браты забіваюць братоў, жонкі здраджваюць мужыкам, усе падманваюць адзін аднаго. Але ўсё роўна гэтыя гісторыі вучаць паважаць бацькоў, шанаваць сям'ю, сябраваць з жывёламі і навакольным светам увогуле. У фінале кожнай казкі ўсё становіцца на свае месцы: дабро перамагае, зло атрымлівае пакаранне.



































