
Ваша оценкаЦитаты
xbohx4 декабря 2012 г.Маю Радзіму, маю зялёную
Забыць і ў разрад нецікавых сунуць?
Мала вам плюнуць у твары сонныя.
Чакайце! Яшчэ калі-небудзь плюнуць!
А я ў народ мой заўсёды веру,
І для яго як вопытны кормшчык,
Адкрыю найлепшую ў свеце Амерыку
(Вёску Амерыку, што пад Оршай).72,8K
xbohx4 декабря 2012 г.Ёсць людзі, як катЫ, усяго ім мала,
Радзіму любяць толькі ў тыя дні,
Калі яна дае кавалак сала.62,1K
xbohx4 декабря 2012 г.Не, на свеце жахлівей за ўсё не няволя,
Не ганебная смерць на здабычу крукоў!
Крый мяне ад жахлівай, ад жудаснай долі
Стаць апошнім, хто ведае мову бацькоў.62K
xbohx24 октября 2012 г.Читать далее"N. N., назвавшему белорусов варварами"
Ты сказал; "Ни пути, ни прогресса",
Ты сказал: "Ни свободы, ни сил,
Ничего, кроме багны да леса,
Этот край никогда не родил.
Ни истории, ни культуры,
Ни людей, что меняли мир,
Ни восстаний безудержной бури...
Ваш народ - не народ-богатырь".
Это верно. Сквозь кровь и горе,
Никого о любовь не моля,
Вечным яблоком злого раздора
Прокатилась наша земля.
Нас копытами выбили кони,
Нас полили кровью мечи,
Но всегда восставала "Погоня"
Грозным призраком в черной ночи.
На земле болот и туманов,
На земле, где трясины спят,
Миллионы наших курганов
Не одних белорусов хранят.
Пламень мести и пламень обиды,
Никогда не сгорая, горел.61,9K
xbohx4 декабря 2012 г.Кончено.
Ноя не будет и Лота.
Взрывы сметут человека следы.
Радуги вырастут над болотом
Не из живой, а из мёртвой воды.
И любоваться зелёным и алым,
Аркой, сияющей в небесах,
Будут одни только голые скалы,
Сбросив с себя смертоносный прах.51,3K
xbohx17 октября 2012 г.Буслы, буслы, ляціце дарогай прамою
На зарослыя пальмамі берагі,
Раскажыце, што над вялікай ракою
Ёсць народ, што ніколі не крыўдзіў другіх,
Што бязмерным гонарам я ганаруся,
І мацнее штодзённа мая любоў,
Бо скупая зямля маёй Беларусі
Не раджала рабоў і не мела рабоў.51,4K
xbohx4 декабря 2012 г.Той, хто чуў, як бомба з нябёс ляціць,
Як шпітальны цягнік гарыць,
Той пабачыў пекла яшчэ пры жыцці,
І яго не трэба варыць.4939
xbohx4 декабря 2012 г.За жыццё заплаці барацьбою, крывёю і словам,
Запалай у снягах, калі нават канаеш адзін.
За радзіму трымайся, як моцнае лісце дубовае,
Што змярцвелае, ў лютым, не кіне радзімых галін.4939
xbohx4 декабря 2012 г.Вы сядзіцё тут ад лямпы сінія
І марыце пра піраміды над Нілам,
А што вы ведаеце пра краіну,
Ў якой вас маці на свет нарадзіла?
Яна вам нудная, шэрая, сумная.
Ясце яе бульбу, ясце яе сала,
А самі былі толькі ў мінскім ДУМе
Ды чулі аднойчы імя Купалы.
Не бачыце света за ўласнай клумбай
У марах аб нейкім цудоўным раі.
Што вам да тых вялікіх Калумбаў,
Якія край ваш вам адкрываюць?4933
russischergeist17 ноября 2013 г.Туман плыве з нiзiны сiвы
Над нiвай голай i пустой
"Глядзiце, заяц варыць пiва", -
Жартуюць людзi мiж сабой.
...3559