
Дебют известных и знаменитых писателей
jump-jump
- 3 011 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Варта патлумачыць, што ў 1958-1960 гадах Караткевіч вучыўся ў Маскве на Вышэйшых літаратурных курсах. І таму, хутчэй за ўсё, большасць вершаў і паэм, якія змешачны ў кніге, былі напісаныя ў Белакаменнай падчас вучобы. Кніга стваралася пад вялікім уплывам мастацтвазнаўцы Ніны Молевай, якая выкладала ў Караткевіча на курсах гісторыю мастацтва, і ў якую Караткевіч быў закаханы. Прынамсі ў зборніку “Вячэрнія ветразі” Молевай прысвечаны ажно чатыры вершы.
Але што да самой кнігі. У гэтым зборніку ўжо выдатна пазнаецца пазнейшы Караткевіч – з яго прыхільнасцю да прыгодніцкага, драматачнага сюжэту (нават у вершах), з яго рамантызмам і рыцарскімі дачыненнямі ў адносінах да жанчын, з яго прыхільнасцю да геройскіх учынкаў і да агульначалавечага гуманізму, з яго любоўю да сусветнага мастацтва.
Караткевіч у вершах перадусім імкнецца расказаць нейкую гісторыю, часам алегарычную, калі гэтая гісторыя дасылае нас у нейкія далёкія гістарычныя часы, напрыклад, як у вершы “Арганаўты”. Часам гэта вельмі драматычная гісторыя, як у паэме “Бацькава сэрца”, у якой апавядаецца як партызанскія атрад з вялікай колькасцю мірных жыхароў падчас Другой сусветнай выйны ноччу выходзіў з блакады побач з нямецкай заставай, і ў самы адказны момант заплакала немаўля. І бацька заціснуў яму рот. І пакуль людзі выходзілі на небяспечную адлегаласць, дзіцё памерла. Вайна скончылася, а бацьку ўпарта сніцца той драматычны прарыў.
Нават калі Караткевіч піша пра падзеі Другой сусветнай вайны, дык найперш ён апавядае пра змаганне за родную зямлю, за свабоду, за свой лёс. Часам гэтыя вершы маюць такі ўніверсальны змест, што крыху яго зьмяніўшы, можа атрымацца верш, напрыклад, пра паўстанне ў 1863 годзе.
Нягледзячы на каханне і цікавасць да вучобы, малады паэт у Маскве тужліва сумаваў па радзіме і пісаў адпаведныя вершы:
Я сумую па радзіме,
Як каханы па дзяўчыне,
Я жадаю ўвесь прыпасці
Проста да яе рукі,
Да грудзей – тугіх узгоркаў,
Да вачэй – азёраў сініх,
І замерці ў пацалунку
На гадзіны і вякі.

Упершыню пра выданьне Збору твораў Караткевіча я даведаўся ўжо пасьля заканчэньня прыватнай падпіскі, абвешчанай выдавецтвам, з вуснаў Алега Трусава, які з горыччу наракаў на тое, што па ўсёй Беларусі не назьбіралася й некалькіх соцень жадаючых займець на сваёй палічцы дваццаць пяць тамоў беларускага клясыка (пры тым, што ўласна ТБМ мае ў сваіх шэрагах больш за пяць тысячаў сяброў). Урэшце, спадзяюся, што шэраг зацікаўленых тасама як і я набудуць першы том збору ў кнігарні й мізэрны наклад у 2 тыс. асобнікаў разыдзецца ня толькі па бібліятэках.
У аснову выданьня пакладзены жанрава-храналягічны прынцып, адпаведна ў першы том акрамя ўступнага слова ўкладальнікаў і грунтоўнага апісаньня жыцьцёвага шляху Караткевіча ўвайшлі вершы 50-60-х гадоў. Дагэтуль з паэтычным талентам пісьменьніка я быў знаёмы толькі па зборніку "Быў. Ёсьць. Буду", таму, вядома, вершы дваццацігадовага Караткевіча сталіся для мяне даволі цікавым адкрыцьцём. Асабліва хацелася б вылучыць творы, якія раней не друкаваліся й былі перанесеныя ў збор наўпрост з архіўных рукапісаў спадара Ўладзімера. Як прыклад, рускамоўны верш "N.N., назвавшему белорусов варварами":
Ты сказал: "Ни пути, ни прогресса",
Ты сказал: "Ни свободы, ни сил,
Ничего, кроме багны да леса,
Этот край никогда не родил.
Ни истории, ни культуры,
Ни людей, что меняли мир,
Ни восстаний безудержной бури...
Ваш народ - не народ-богатырь".
Это верно. Сквозь кровь и горе,
Никого о любви не моля,
Вечным яблоком злого раздора
Прокатилась наша земля.
Нас копытами выбили кони,
Нас полили кровью мечи,
Но всегда восставала "Погоня"
Грозным призраком в чёрной ночи.
На земле болот и туманов,
На земле, где трясины спят,
Миллионы наших курганов
Не одних белорусов хранят.
Пламень мести и пламень обиды,
Никогда не сгорая, горел.
З часу напісаньня вершу 24-гадовым пісьменьнікам мінула больш за паўстагодзьдзя, але й сёньня ён ня страціў ні кроплі актуальнасьці. Ці ня ёсьць гэта найяскравейшай прыкметай сапраўднага таленту.

Все мы знаем имя писателя Владимира Короткевича как автора известных произведений "Дикая охота короля Стаха" и "Черный замок Ольшанский". Но я никогда не думал, что он был также очень добротным поэтом!
Столько глубоки тут его личные переживания и ощущения, стихотворные повествования о послевоенной Беларуси, о героических людях, воссоздававших свой край после разрухи!
Это были всеразмерные слова Поэта с большой буквы о "сваёй Радзiме"!
Первый проход по тому сделан, но для осознания буду еще перечитывать отдельные понравившиеся стихотворения и дополню список своих цитат, чем Вас в будущем надеюсь порадовать.

Маю Радзіму, маю зялёную
Забыць і ў разрад нецікавых сунуць?
Мала вам плюнуць у твары сонныя.
Чакайце! Яшчэ калі-небудзь плюнуць!
А я ў народ мой заўсёды веру,
І для яго як вопытны кормшчык,
Адкрыю найлепшую ў свеце Амерыку
(Вёску Амерыку, што пад Оршай).

Ёсць людзі, як катЫ, усяго ім мала,
Радзіму любяць толькі ў тыя дні,
Калі яна дае кавалак сала.

Не, на свеце жахлівей за ўсё не няволя,
Не ганебная смерць на здабычу крукоў!
Крый мяне ад жахлівай, ад жудаснай долі
Стаць апошнім, хто ведае мову бацькоў.













