
Ваша оценкаЦитаты
Krysty-Krysty6 июня 2019 г.На святы ці так, з нагоды, дорым адно аднаму падарункі — рэчы.
Страцілі нашы думкі даўно ўжо сілу, а словы — вагу, i рэчы — самае большае, што мы можам даваць i браць.
Мы ў рэчах вычэрпваемся, i калі, быццам сціраемся, мы знікаем, на свеце яшчэ нейкі час застаюцца нам прыналежныя некалі рэчы —
як напамінак пра нешта, чаго няма.3873
Krysty-Krysty6 июня 2019 г.НАВАЛЬНІЦА
Зрушыўся з месца дол, усланы лагчынамі i курганамі, i засланіў нябёсы.
Хаваюцца гнёзды i норы ў раптоўны змрок, a ў гнёзды i ў норы тыя, што засялялі, нядаўна зусім, наваколле і, кожны па-свойму, у ім валадарылі.
Каля ганку збіраецца i перайначвае час падзея, якая не хоча акрэсліцца i назвацца.
Шукае маланка сцежку.
Па бездарожжы, адразу ва ўсе бакі, разыходзіцца гром.2640
Krysty-Krysty6 июня 2019 г.Палічаны нашы патрэбы, магчымасці змераны, i чалавек чалавеку не брат i не вораг, а — рэч.
1558
Krysty-Krysty6 июня 2019 г.Читать далееЛАБАРАТОРЫЯ
У лабараторыі зачынены шчыльна дзверы i занавешаны вокны — сюды не праходзяць староннія людзі, староннія гукі, старонні час...Тут у гліняных вазонах красуюць ружы, ляжыць на стале наламаны кавалкамі хлеб, плаваюць у вадзе сярод водарасцяў зялёных рыбы,
a ў празрыстай шкляной абалонцы стаіць шаравая маланка, нібы паланёны, увесь з суцэльнага вока, звер...У лабараторыі, усе на месцах, знаходзяцца пэўныя людзі.
Тут дзейсніцца бесперастанна адзін i той самы дослед, праводзіцца адзін i той самы эксперымент:
ці дастаткова вазоны — вазоны, ці дастаткова ружы — ружы, ці дастаткова стол — стол, ці дастаткова рыбы — рыбы, ці дастаткова вада — вада, ці дастаткова маланка — маланка, ці дастаткова хлеб — хлеб, i людзі, якія праводзяць дослед,— ці дастаткова людзі...1471
Krysty-Krysty6 июня 2019 г.Читать далееПАВЕРХНЯ
Паверхня раскрэслена на трохкутнікі, ромбы, кругі...
Каб трапіць у глыбіню, я набіраю паветра ў грудзі i бяру ў рукі камень.
Але глыбіня ўхіляецца ад мяне. Самае большае, што я магу дасягнуць,— гэта новай паверхні: дна.
Няўжо такая мая ўласцівасць, такі мой знак: усё, што асвойтваю, усё, што кранаю,— пераўтвараць у паверхню?!.Жыву на паверхні зямлі, i вады, i агню, i паветра,
i цела — паверхня майго жыцця, i розум — паверхня цела.Паверхняю — разважаю, паверхняю — разумею, паверхняю — мераю глыбіню...
Ледзьве жывы, выбіраюся я на бераг.
Мяне абступаюць знаёмыя трохкутнікі, ромбы, кругі...
Цяпер я ў бяспецы, цяпер я дома...
Апе вагаецца ўва мне неспасціжная глыбіня i прымушае вагацца паверхню.1473
Krysty-Krysty6 июня 2019 г.МЯЖА
З левага боку — поле, i з правага — поле, а проста — мяжа:
на ёй божыя слёзкі, на ёй сівец,
i бацька, панурыўшы галаву, стаіць на мяжы з касою.Даўно ўжо стаіць — заржавела яго каса,
счарнела касільна,
праз скошаную траву прарасла маладая...І чуць ён не чуе, як б'е капытамі зямлю i гучна іржэ на двары буланы,
і бачыць не бачыць, як ззяе на небе адразу два месяцы — ветах i маладзік.1519
Krysty-Krysty6 июня 2019 г.— Чалавек, ты з'еў свайго Бога,— казаў велікодным днём пагарджаны прарок i стукаўся велікодным чырвоным яйкам у чорны камень.
Вось, мёртвае ажыло.
І вось, жывое змярцвела.0347
Krysty-Krysty6 июня 2019 г.Читать далееЗАЦЬМЕННЕ
Прыставіўшы да вачэй замглёныя шкліны, людзі глядзяць угору: цяпер яны бачаць, як сонца ззяе i як зацьміцца сонца...
Што, дрэва, што, камень, што, воблака — няўжо мы бачым вас толькі таму, што i вы ў зацьменні?!.
А чыстыя сутнасці свету для нас яшчэ ўсё застаюцца закрытым!?!.
I мы ні разу ні з чым яшчэ не былі сам-насам?!....За вёскаю — рэчка, за рэчкаю — горка, за горкаю — поле, на полі — камень, а на тым камені-валуне стаіць-зіхаціць залатая карона...
Ды варта мне толькі зірнуць на яе сваімі вачыма — усё прападае...Бачу праз перашкоду.
Думаю праз перашкоду.
Праз перашкоду жыву.I стала сонца зямлёй.
I стала зацьменне целам.0294