
Ваша оценкаЦитаты
Torvald529 июля 2016 г.ЧОВЕН
Паміж хваляў човен чорны.
Ў рэчцы — чорная вада.
Не відаць на дне нічога —
Барада вадзяніка
Захінае дно старанна
І матляецца, як віж,
Таямніца дна схавана
Ад вачэй і рук паміж
Вечак ракавін замшэлых,
Хваляў чорнае ракі.
Ад вясла вакол цішэе
Сьпеў пудлівай асакі.
Рэчка сунецца няспынна,
Як у дрэве жыўны сок.
Човен лісьцікам з галіны
Ціха ляжа на пясок.146
Torvald529 июля 2016 г.НЕМАЎЛЯ
На сьнезе знайшлі немаўля —
У неба глядзіць і ня плача.
Далонька сьціскае імя —
Адзіную спадчыну.Марозу яго не працяць,
І сьнег не пячэ халадэчай.
Гілі ўсьлед за сонцам ляцяць,
І бачыць іх толькі малеча.Ніякіх ня ведае слоў,
Свабода — дзіцяці калыска.
Існуе ў сьвеце яно
Як сьнег, як мароз, як вятрыска.
Чытаць цалкам: http://vershy.ru/content/nemaulya025