Беларушчына
Skrim
- 75 книг

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
Рыгор Барадулін быў вядомы як аматар добрага гумару і фрывольных слоўцаў не толькі сярод знаёмых. Гэтай раскаванасцю прасякнутая ўся яго творчасць. Сваю шчырасць ён тлумачыў тым, што ў народзе такія рэчы ніколі не лічыліся чымсьці дрэнным ці забароненым. Дык чаму ён тады мусіць гэта абмінаць, калі яно само просіцца, бо прыроднае. Да таго ж Барадулін адзначаў, што беларусаў заўсёды ратаваў добры гумар і ўменне пасмяяцца нават з саміх сябе.
У гэтай кнізе арганічна спалучыліся ўменне Барадуліна зарыфмаваць што заўгодна пра каго заўгодна і яго здольнасць адзначаць трапныя дэталі ў кожным чалавеку.
Першая частка кнігі "Лета з Барадуліным" складаецца з невялічкіх, звычайна на адну старонку, тэкстаў пра розных вядомых асоб: беларускіх і замежных літаратараў, музыкаў, нават палітыкаў. Да кожнага тэксту далучана жартоўная эпіграма.
Барадуліну ў літаратуры дазвалялася многае, і мы маем магчымасць гэта чытаць, захапляцца, рагатаць і чырванець. Бо часцей людзей цікавяць не аднолькавыя хвалебныя оды, а нешта гарачанькае, з налётам пэўнага скандалу, няхай і даволі лагоднага, як у выпадку з Барадуліным.
Напрыклад, такія радкі паэт прысвяціў драматургу Андрэю Макаёнку:
Эпіграма заснавана на рэальных падзеях, Барадулін расказвае, як яны з Караткевічам у маладосці бегалі да самага касавага беларускага драматурга, каб пазычыць грошы. Паводле слоў паэта, "калі, што называецца, трубы гарэлі". Макаёнку гэта хутка надакучыла, і ён адмовіў хлопцам. У адказ Барадуліну і прыйшлі ў галаву такія незласлівыя радкі.
Добра прайшоўся паэт і па асобе Кандрата Крапівы:
А далей канстатаваў: "І вытрымаў. І выжыў. І жыве".
Але не гумарам адзіным. Сярод эпіграм сустракаюцца і даволі сур'ёзныя, з якімі немагчыма не пагадзіцца. Па заслугах ацэньвае Барадулін унёсак Барыса Кіта ў сусветную навуку:
Да другой часткі кнігі "Вясёлыя эсэ" ў прадмове нават ёсць дысклеймер: асобныя тэксты з яе не варта паказваць непаўналетнім, бо там пра тое, як беларусы сэксам займаюцца. Гэта частка з каларытнымі гісторыямі пра беларускае паганства, гасціннасць, адпачынак, лоўлю ракаў і, як абяцана, пра сэкс.
Тут можна сустрэць такія чатырохрадкоўі (выбрала найбольш цэнзурнае):
Трэцяя частка кнігі, "Бяз дулі ў кішэні", дае нам магчымасць больш даведацца і пра самога паэта, бо ў ёй сабраныя гісторыі сяброў, знаёмых, родных Барадуліна. Многія ў адказ пакінулі свае эпіграмы. Напрыклад, Генадзь Бураўкін, які трапна заўважыў:
Апошняя частка "Быць з праўдаю ў згодзе — на свабодзе!" прысвечана ўласна РС, у бібліятэцы якога кніга і выйшла. Там сабраныя эпіграмы на тагачасных супрацоўнікаў рэдакцыі.
Заўсёды бяруся за Барадуліна, калі адчуваю патрэбу ў літаратуры пазітыўнай, аптымістычнай. Магчыма, у кагосьці з вас цяпер акурат такія часы.

Але ўзьнёслы рамантык быў упэўнены, што яны не ўваскрэснуць. І вось вынік. Гэта як гульня ў шахматы з вар’ятам. Пакуль будзеш абдумваць ход, а ён цябе дошкай па галаве.

Лягчэй напэўна Гімалаі зрыць,
Чым навучыць —
І сьпікер ведаў гэта, —
На беларускай мове гаварыць
Таварышаў зь Вярхоўнага Савета.











