- Главная
- Васіль Вітка
- 📚 Книги
- Урокі роднага словаУрокі роднага слова

Ваша оценкаИздательство:
ISBN:
978-985-02-1062-3
Год издания:
2008
Язык:
Белорусский
Вершы, казкі, апавяданні / уклад. Т. С. Тарасава ; маст. М. Р. Казлоў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 264 с.: іл.
Хто я?
Узяў мяне одум:
Хто я такі, адкуль родам?
İ дазнацца ў мамы мусіў –
Беларус я, з Беларусі.
Беларусь
На карце вялікага свету
Яна – як зялёны лісток,
Сасмаглая песня лета,
Жывое вады глыток,
Адвечная калыханка,
Душы запаветны куток.
Трапеча гарачым ранкам
На дрэве нястомны лісток,
А ў навальніцу б'ецца,
Нябачны паміж лісця,
Як роднае матчына сэрца,
Што мне даражэй жыцця.
Развітанне з букваром
3 табой прыйшлі мы ў першы клас
Асеннім цёплым ранкам,
А сёння ўжо нам брацца час
За новую чытанку.
Ляцяць, ляцяць сняжынкі з хмар
İ над зямлёю кружаць.
Табе мы дзякуем, "Буквар",
Бывай, наш добры дружа!
Да нас прыйшла твая сястра
У клас сяброўкай новай.
Прыйшла шчаслівая пара
Дружыць нам з "Родным словам".
Возрастные ограничения:
18+
Рейтинг LiveLib
- 550%
- 450%
- 30%
- 20%
- 10%
Ваша оценкаРецензии
На эту книгу еще нет ни одной рецензии. Ваша может стать первой.
Цитаты
Еще не добавлена ни одна цитата из книги. Ваша может стать первой.

























