
Беларуская класіка
Basienka
- 50 книг

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
Сёлета першаму выданню зборніка “Казкі жыцця” спаўняецца 95 гадоў. Ствараў яго Колас амаль палову стагоддзя. Першыя апавяданні “У балоце” і “Жывая вада” былі напісаныя ў 1907 годзе, а апошняе “Страказа” — у 1956.
Знайшла ў бібліятэцы менавіта тую кнігу 1926 года, патрапаную, старэнькую. Але вельмі прыемна трымаць яе ў руцэ і разумець, што гэта коласаўскае прыжыццёвае выданне. І толькі зірніце, якая прыгожая вокладка!
Сам Колас ацэньваў “Казкі жыцця” вельмі высока. У лісце да літаратуразнаўцы Юльяна Пшыркова пісаў, што надае гэтаму твору вялікае значэнне і ў сваёй творчасці ставіць услед за “Новай зямлёй” і “Сымонам-музыкам”.
Я зборнік чытала другі раз і нібыта адкрыла наноў. Бо многія апавяданні падаліся вельмі балючымі і актуальнымі. Напрыклад, прачытайце хаця б казку “Супраць вады”. Магчыма, яна дасць вам надзею ў нашай сітуацыі.
У зборніку Колас ператвараў выпадкі з жыцця ў алегарычныя вобразы, рабіў іх універсальнымі. Усе сітуацыі былі надзённымі і актуальнымі на той час, бо ў грамадстве і дзяржаве адбываліся вялікія сацыяльна-палітычныя зрухі. Але, як высветлілася, многія творы са зборніка застаюцца актуальнымі і па сёння, на жаль.
Асноўнымі дзеючымі асобамі кнігі становяцца не людзі, а прырода, дрэвы, жывёлы, птушкі, рэкі. Такія персанажы вымагалі адмысловага падыходу да напісання тэкстаў. Трэба ж было падрыхтаваць тагачаснага чытача, што гэта не проста дзіцячая казачка, над якой можна не задумвацца. Гэта сапраўды глыбокія алегарычныя тэксты.
Калі звярнуцца да жанравай прыналежнасці “Казак жыцця”, то можна адзначыць, што кампазіцыйна яны сапраўды найбольш нагадваюць казкі. Ёсць традыцыйны для казак зачын, які Колас напоўніў глыбокім філасофскім зместам, дадаў да яго алегарычны сюжэт і канцоўку з пэўнай мараллю.
Падобныя творы даюць нам зразумець, што няма ў свеце нічога новага і нашы папярэднікі ўжо праз усё гэта праходзілі і пакінулі нам такі напамін у выглядзе літаратурных твораў. Каб вучыліся на іх памылках.

Казкі жыцця - гэта кароценькія апавяданні пра... жыццё. Так, па-іншаму і не назавеш. Тут і пра хмарку, і пра птушак, і пра дуб, і пра восаў, і пра цвыркуна, і яшчэ шмат пра каго. І адчуваецца, што гэта не проста так прыдумана, што Колас сапраўды шмат назіраў за прыродай, шмат пра яе ведае.
У Коласа вельмі прыгожая мова, столькі эпітэтаў, параўнанняў, апісанняў. Але ў гэтым ёсць і невялікі мінус, я, напрыклад, апісанні не люблю, і таму часам нават на невялікай казачцы адключалася і чытала проста машынальна. Казкі жыцця - хутчэй для рамантыкаў, а я ім не з'яўляюся. Хаця гэта мне не перашкодзіла ўсё-ткі атрымаць задавальненне ад казак.
Сказки жизни - это коротенькие рассказы о... жизни. Да, по-другому и не назовешь. Тут и про тучку, и про птичек, и про дуб, и про ос, и про сверчка, и еще много про кого. И чувствуется, что это не просто так придумано, что Колос действительно много наблюдал за природой, много про нее знает.
У Колоса очень красивый язык, столько эпитетов, сравнений, описаний. Но в этом есть и небольшой минус, я, например, описания не люблю, и поэтому иногда даже на небольшой сказочке отключалась и читала просто машинально. Сказки жизни - скорее для романитов, а я им не являюсь. Хотя это мне не помешало все-таки получить удовольствие от сказок.

Досыць цікавы зборнік алегарычных апавяданняў Якуба Коласа, які аўтар ствараў ці не паўстагоддзя.
Варты быць прачытаны кожным беларусам, але, канешне ж у пэўным узросце. Гэта дакладна дапаможа фармаванню правільнага светагляду і каштоўнасцяў. Неяк так.
Што тычыцца самой кнігі, то дзіўным чынам зараз прыгадваюць толькі выключна выданне 1926 года, але гэта па факце другое выданне.
Першы раз "Казкі жыцця пабачылі свет у Ковенскай Літве ў кастрычніку 1921 года.

...часта бывае так, што самая ясная праўда пазнаецца цаной вялікай пакуты - надта цяжкая дарога прыводзіць да такога пазнання.

Дурны, дурны Дзед: ня воля аднаго, а воля ўсіх толькі й можа мець сілу і права.

Часамі самае маленькае знаходзіцца ў блізкай і цеснай сувязі з самым вялікім. Трэба толькі ўмець знайсьці месца іх стыку.
Другие издания
