Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Ваша оценка
4,3
(4)
Сьвятая праўда ды іншыя казкі
Зборнік твораў і перакладаў ляўрэатаў конкурсу маладых літаратараў, праведзенага РГА "Беларускі ПЭН-Цэнтар" у 2009 годзе.
Кніга мае выгляд клепсыдры, то бок чытаецца як з аднаго, так і з другога боку. З аднаго боку — вершы і проза фіналістаў. З другога — іх паэтычныя і празаічныя пераклады.
Памочнік рэжысёра дастаў з кішэні свайго пінжака пачак цыгарэт; адначасова ён ухапіў скомканы аркушык, расправіў яго і працягнуў тэхніку: – Ну ці не дзіва, якія кічавыя рэчы можна знайсці на радыёстанцыі? Я знайшоў гэта ў сваіх дзверах. Тэхнік узяў карцінку, агледзеў яе і сказаў: – Так, дзіўна, – і гучна прачытаў тое, што было напісана ўнізе: “Я малілася за цябе ў царкве Святога Якава”.