
Ваша оценкаЦитаты
xbohx11 сентября 2012 г.Разьдзел энтамалёгіі, які вывучае матылькоў, называецца лепідаптэралёгія. Разьдзел дзяржавы, які вывучаў людзей, называецца — кадэбэ.
4424
xbohx2 сентября 2012 г.Трэба сапраўды быць марксістам, каб толькі праз год пасьля прыезду ў краіну сваёй мары заўважыць яе самую адметную рысу.
Няма выбару.
Нават горш — шчасьця няма.3427
xbohx29 ноября 2016 г.Яшчэ страшней уявіць, што было б, калі б Освальд застаўся ў Беларусі і прыйшрў атрымліваць мясцовы пашпарт: Леў Георгіевіч Асвальдчук.
169
Xartym30 июня 2015 г.Калі будзе вайна, я заб’ю кожнага амэрыканца, які надзене вайсковую форму дзеля абароны амэрыканскага ўраду — любога амэрыканца.
Унутрана я ня маю ніякага дачыненьня да ЗША.
Я хачу і буду мець нармальнае, шчасьлівае і мірнае жыцьцё тут, у Савецкім Саюзе да канца свайго жыцьця.
Мая маці й ты не зьяўляецеся аб’ектамі маёй любові, а толькі прыкладамі рабочых у ЗША.
153
Xartym30 июня 2015 г.Гарады ў правінцыі ў Савецкім Саюзе знаходзяцца на вялікую прыступку ніжэй за сталіцу, а сталіца, паверце мне, на даволі вялікую прыступку ніжэй за любы амэрыканскі населены пункт. Адрозьненьне паміж буйнымі гарадамі і малымі і паміж малымі і вёскамі — гэта велізарны крок назад у часе. Жыць у Менску ці любым іншым правінцыйным горадзе ў Савецкім Саюзе — даволі змрочны досьвед для любога, хто жыў у нашым грамадзтве.
113
Xartym30 июня 2015 г.31 студзеня 1961
4-31 студзеня я пачынаю пераглядаць сваё жаданьне застацца. Праца нудная, грошы, якія я атрымліваю, няма на што патраціць. Ні начных клюбаў, ні боўлінгу. Ні месцаў адпачынку, апроч танцаў у клюбе прафсаюзаў, якіх мне ўжо было досыць.
113
Xartym30 июня 2015 г.Саветы зьдзейсьнілі злачынствы, непараўнальныя нават з тым, што рабілі на пачатку капіталістычныя краіны — зьняволеньне сваіх людзей, масавыя зьнішчэньні, тыповыя для Сталіна.
Прыгнёт індывідуальнасьці, строгая рэглямэнтацыя пры Хрушчове. Дэпартацыі, мэтанакіраванае абмежаваньне харчаваньня насельніцтва Расеі. Забойства гісторыі, прастытуцыя мастацтва і культуры.
111