
Школьная бібліятэка / Школьная библиотека (Беларусь)
zlobny_sow
- 265 книг

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
русский вариант ниже
Невялічкі, але адметны твор. Ён дакладна адлюстровае свой час. Час, калі сапсаваць (часам – і знішчыць) жыццё чалавека можна было з дапамогай аднаго даносу.
Аўтар вельмі яскрава паказаў, што кепскія справы робяць кепскія людзі. Так, Сафрон пачаў помсціць Вольцы з-за яе адмовы з ім сысціся, і дзяўчыну можна выдатна зразумець. Выдатных якасцяў у яго не было, затое дурных– хоць адбаўляй. Гэткі чалавек- гаўно, што яго наступныя дзеянні толькі сцвярджаюць. Вольга ж, наадварот, дзяўчынай была выхаванай і талковай, за што той дурань яшчэ больш яе неўзлюбіў.
Вынік сумны. Галоўная гераіня перажыла некалькі паклёпаў, страціла бацькоў і нават не здолела прыехаць развітацца з татам. Яна скончыла інстытут і стала лекарам, але гэтая лячэбная дзейнасць прывяла яе да хворага Сафрона. Як чалавек добры, яна яму дапамагла, заадно выпадкова даведаўшыся, хто вінаваты ў яе нягодах. Сафрон жа, пацвярджаючы сваю гавенную сутнасць, вылечыўся і вырашыў пісаць чарговы данос.
І фінал апавядання сумны. Аўтар паказвае аптымізм Вольцы. Дзіўна нават, што чалавек не губляе ўнутранае святло ў такіх абставінах. Але ўсё ж мы разумеем, што справядлівасці ў тым свеце чакаць не трэба…
-----
Небольшое, но весьма примечательное произведение. Примечательное точным отражением своего времени. Времени, когда испортить (иногда – и уничтожить) жизнь человека можно с помощью одного доноса.
Автор очень ярко показал, что дрянные дела совершают дрянные люди. Так, Сафрон начал мстить Ольге из-за её отказа с ним сойтись, и девушку можно прекрасно понять. Товарищ в положительном смысле не был ни в чём примечательным, зато дурных качеств у него – хоть отбавляй. Этакий человек-говно, что его последующие действия только подтверждают. Ольга же, наоборот, барышней была воспитанной и толковой, за что тот дурак ещё больше её невзлюбил.
Результат печален. Главная героиня пережила несколько поклёпов, потеряла родителей и даже не сумела приехать попрощаться с отцом. Она закончила институт и стала врачом, но эта врачебная деятельность привела её к больному Сафрону. Как человек добрый, она ему помогла, заодно случайно узнав, кто виноват в её горестях. Сафрон же, подтверждая свою говенную сущность, вылечился и решил писать очередной донос.
Финал рассказа грустный. Автор показывает оптимизм Ольги. Удивительно даже, что человек не теряет внутренний свет в таких обстоятельствах. Но все же мы понимаем, что справедливости в том мире ждать не стоит…

Твор напісаны на спецыфічную тэму — сацыялістычнае будаўніцтва, але Чорнага вельмі цікава чытаць, на якую б тэму ён ні пісаў. У гэтым творы можна сустрэць і таямнічыя забойствы, і злодзеяў, і чалавечыя адносіны, і драмы. Усё, што яшчэ раз даказвае: беларуская літаратура не толькі пра саху і касу. Ну а што тэма такая, дык твор быў напісаны ў 1935 годзе, пра што яшчэ пісаць. Аўтар піша пра надзённае.
"Трэцяе пакаленне", бо ў творы паказаныя тры пакаленні людзей: дзяды, бацькі і дзеці. Мы бачым сталенне такіх персанажаў, як Зося і Міхал Тварыцкія. Чорны паказвае нам, як змяняліся іх характары. Мы бачым і прадстаўнікоў старэйшага пакалення: Сэдаса, Скуратовіча. І праз увесь твор праходзіць думка, што маладое пакаленне будзе больш шчаслівае, у іх усё наперадзе. Таму і заканчваецца твор словамі пра самых маладых герояў твора: Ірынку Назарэўскую і Славу Тварыцкую. За імі будучыня, ім яе будаваць, не зважаючы на памылкі мінулых пакаленняў.
Чорны добры псіхолаг, ён умее паказваць у творы нават самых складаных і супярэчлівых асоб, за гэта я яго асабліва люблю.

Што ж, скажам, руская вера! Там найбольш было ашуканства. Мошчы, мошчы — крычалі. Пакладуць пару касцей, абложаць ватай, абмажуць воскам, і кланяйся, і маліся.

Каля варот сакаталi куры, пераграбаючы канюшынную пацяруху, i адна - надзьмутая i сярдзiтая - упарта квактала, расплывалася па пяску гарачым воллем. Абмочаны недзе шчанюк ацiраўся каля сяней i нудна вылiзваў шэрсць каля хваста. Гусак падняў галаву i глыбакадумна закрычаў. Шчанюк крыху страцiў свой нудны выгляд i забурчаў, вiльнуўшы шчуплым хвастом.
Паставiўшы каля заскарузлага карыта ражку з свiным цестам, чухаючы вуха аб голую руку вышэй локця, Агата злосна крыкнула:
- Вiляй, вiляй, падла аблезлая! Зноў недзе ўскочыў у памыi, каб ты ўжо нечага ў вiр галавою ўскочыў. Зноў усё пазагаджваеш у сенцах. Вон, каб ты выдах!
Шчанюк выцягнуўся на пяску доўгiм целам сваiм i цiхавата завыў. Квактуха заквактала мацней. З панурым папрокам Агата кiнула на яе дзеркачом.
- Квокчаш? А дзе ж ты вясною была, пошкудзь кашлатая!
Два падсвiнакi, трасучы вушамi, весела хваталi з карыта цеста. Верабей зляцеў з вiшнi на плот, пасля каменем упаў на зямлю каля самага карыта, мяркуючы, каб уварваць крыху сабе. Яго нiхто не заўважыў.









