
Ваша оценкаЦитаты
xbohx16 февраля 2024 г.У лагеры кожны адкрываецца, само жыцьце паказвае нутро чалавека, тут чалавек — адкрытая кніжка, адзін другога ведае наскрозь. А людзі ёсьць людзі, яны, як расьліны, цягнуцца да сонейка, да лепшага, да праўды.
2170
olkhovique23 июля 2018 г.Можа, і за акіянам бываюць такія бяздушныя, глухія на мучэньні людзей, але там ёсьць, напэўна ёсьць, і спараўдныя хрысціяне й місіянеры, і арганізацыі абароны правоў чалавека, і людзі да іх прыслухоўваюцца. А тут адзіны інтарэс да грамадзян: працуй, працуй і яшчэ раз працуй і ні аб чым не пытайся, а калі загадаюць табе, дык ідзі на сьмерць, барані свае путы... Жудасна.с.51
2463
xbohx16 февраля 2024 г.«За что вам дали срок?» — пытае нейкі сьледавацель у лагеры. «Имею честь терпеть за Беларусь...»
1145
xbohx16 февраля 2024 г.Воля пахла нам цеплынёй хаты, хлебам, толькі не парфумамі. Мы іх ненавідзелі, уздрыгаліся, калі іх пранюхалі. Справа ў тым, што ўсе чакісты, сьледавацелі і ўся іх парода вельмі намагаліся пахнуць рознымі гвазьдзікамі, ружамі і т.п. Яны заглушалі гэтым смурод сваяго сумленьня ці такім чынам хацелі выдзяляцца сярод іншых, што сьмярдзелі потам, — гэтага я не магла разгадаць.
1132
xbohx16 февраля 2024 г.Калі б нашая нянавісьць не выбівалася ў змаганьні, яна ўзарвала б нас, як дынаміт.
1112
xbohx16 февраля 2024 г.бо вынішчаныя людзі ня моўкнуць са сьмерцю, а голасна крычаць да сумленьня ўсяго сьвету, гдзе ўзровень чалавека на вышыні.
188
xbohx16 февраля 2024 г.Ня можа быць вартым і шляхотным тое, якое праводзіцца такімі мэтадамі ў жыцьцё. Вялікае крывавымі мэтадамі брыдзіцца!
188
xbohx16 февраля 2024 г.Для ўсіх багатая мая Беларусь, жывуць тут і пасуцца розныя адшчапенцы, толькі для сваіх дзяцей яна такая няшчодрая. А яны яе любяць, нясуць жыцьцё сваё ёй у ахвяру й гінуць, і вецер заносіць пылам сьляды іх.
192