
Ваша оценкаЦитаты
Algierd9 декабря 2012 г.Жыццё кожнага чалавека працякае не паміж двума полюсамі, такімі, як інстынкт і дух, альбо святы і распуснік, яно адбываецца паміж безліч-тысячамі палярных процілегласцяў.
113
Algierd9 декабря 2012 г.Ніводзін чалавек, нават першабытны мурын, нават ідыёт, не бывае так паслужліва просты, каб ягоную натуру можна было растлумачыць як суму двух альбо трох асноўных элементаў.
112
Algierd9 декабря 2012 г.Сталася так, што быць аднаму і быць незалежным - гэта ўжо не ягоная мара, не ягоная мэта, а ягоная доля, яго наканаванне.
112
Algierd9 декабря 2012 г.Хто юбіць уладу, памірае ад улады, хто любіць срэбра, памірае ад грошай, раб - ад рабства, шукальнік асалодаў - ад асалодаў. Так і Стэпавы воўк марнеў і гібеў ад сваёй незалежнасці.
112
Algierd7 декабря 2012 г.Людзей тыпу Гары на свеце - пропадзь, і да гэтага тыпу належаць, у прыватнасці, многія мастакі. <..> У асяроддзі людзей гэтага тыпу ўзнікла небяспечная і страшная ідэя, што, можа, усё жыццё чалавечае - проста ліхая памылка, праматчын скідзень, дзікі, жахліва няўдалы эксперымент прыроды. Але ў іх жа асяроддзі ўзнікла і другая ідэя - што чалавек, магчыма, не проста жывёла, надзеленая пэўным розумам, а дзіця багоў, якому наканавана неўміручасць.
114
Algierd7 декабря 2012 г.Читать далееШмат хто любіў яго як тонкага, разумнага і самабытнага чалавека і потым, калі раптам вызвяраўся ў ім ваўчыска, жахаліся і запаняверваліся. А не выявіць яны не маглі, бо Гары, як і кожны, хто хацеў, каб яго любілі ўсяго цалкам, не мог схаваць за ілжою ваўка менавіта ад тых, чыя любоў яму нешта важыла. Але былі і такія, якія любілі ў ім якраз ваўка, якраз свабоду, дзікасць, небяспечную неацуглянасць, і іх ён зноў жа страшэнна расчароўваў і засмучаў, калі раптам выяўлялася, што гэты дзікі, злосны воўк - яшчэ і чалавек, яшчэ і сумуе па дабрыні і ласцы, яшчэ і ўмее слухаць Моцарта, чытаць вершы і мець чалавечыя ідэалы.
114
Algierd7 декабря 2012 г.Большасцю ён бываў вельмі няшчасны, гэтага не аспрэчыш, і рабіў няшчаснымі іншых - калі любіў іх, а яны яго. Бо ўсе, каму здаралася палюбіць яго, бачылі толькі адзін ягоны бок.
112
Algierd7 декабря 2012 г.І ў самым нешчаслівым жыцці пракідаюцца свае вельмі светлыя часіны і свае кветачкі шчасця пасярод пяску і каменя.
112
Algierd3 декабря 2012 г.Читать далееЯк жа мне не быць Стэпавым ваўком і нікчэмным пустэльнікам у свеце, ніводнай мэты якога я не падзяляю, ніводная радасць якога не хвалюе мяне! Я доўга не вытрымліваю ні ў тэатры, ні ў кіно, я не здольны чытаць газет, мала калі чытаю сучасныя кнігі, я не разумею, якое такое радасці людзі шукаюць на чыгунках, у перапоўненых гатэлях, у кавярнях, раздзіраных духотлівай, настырлівай музыкай, у барах і вар'етэ элегантных раскошных гарадоў, на сусветных выставах, на святочных гульбішчах, на лекцыях для дапытлівых, на стадыёнах - усіх гэтых радасцяў, якія маглі ж бо быць даступнымі і мне, і за якія тысячы іншых б'юцца, я не разумею, я не падзяляю. А тое, што бывае ў рэдкія гадзіны маёй радасці, тое, што для мяне - шчасце, падзея, экстаз, лунанне, - гэта свет прызнае, шукае і любіць хіба што ў паэзіі, у жыцці яно здаецца яму вар'яцтвам, і насамрэч, калі свет у праўдзе, калі ў праўдзе гэтая музыка ў кавярнях, гэтыя масавыя забавы, гэтыя амерыканізаваныя, задаволеныя такім мізерам людзі, значыцца, не ў праўдзе я, значыцца, я - вар'ят, значыцца, я - той самы стэпавы воўк, кім я сябе няраз ужо называў, звер, які заблытаў у чужы незразумелы яму свет і не знаходзіць сабе ні радзімы, ні ежы, ні паветра.
116