
Ваша оценкаЦитаты
Morrigan_sher1 ноября 2011 г.Неба моўчкі міргала зорамі,
Я нікуды ішоў наўпрост,
І жыцьцё маё непаўторнае
Йшло абапал. Кату пад хвост.348
Morrigan_sher1 ноября 2011 г.Читать далееПроста - убачыць неба,
Цяжка - у яго паверыць,
Проста - кагосьці ведаць,
Цяжка - кахаць бяз меры.
Вызначыць меру проста,
Ды не заўсёды варта
Ведаць дакладна кошты
Думкам, што прыйдуць заўтра.Прыслухайся пра што пяе струна
У час, калі матыў расплюшчыў вочы.
Нам вельма важна - добра пачынаць
Але важней - своечасова скончыць.Мудра - ня ведаць лішніх,
Глупства - паспець усюды.
Мудрае дасьць нам Звышні
Глупствам адораць людзі.
Хочацца быць патрэбным,
Хочацца быць іначай,
Цяжка паверыць небу,
Лёгка - яго ня ўбачыць.377
Morrigan_sher1 ноября 2011 г.Вясна прыйшла, такое ўсплыла,
Што памяняўся сэнс жыцця,
На шлях далейшы траціць сілу
Я пачынаю нехаця.Ізноў ісьці без адпачынку,
Пры тым, што хочацца заснуць...Я не люблю з тае прычыны
Доўгачаканую вясну.218
Morrigan_sher1 ноября 2011 г.Жіцьцё непрыкметна мінае,
Пакуль мы плануем яго,
Хвіліну зьмяняе другая,
Нябачна складаючы год.
Гадоў гэтых неяк так мала
Адпушчана нам на зямлі......жыццё непрыкметна мінала...
...і мы яго не пражылі...218
Morrigan_sher1 ноября 2011 г.Вось так сядзець, паліць
і бачыць дождж.
Да вечара, які кальсьці будзе,
кудысьці пазнікалі дні і людзі.
Ёсць толькi дождж.
І ўпоперак, і ўздоўж.213