
Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги

Ваша оценка
Ваша оценка
Неба моўчкі міргала зорамі,
Я нікуды ішоў наўпрост,
І жыцьцё маё непаўторнае
Йшло абапал. Кату пад хвост.

Проста - убачыць неба,
Цяжка - у яго паверыць,
Проста - кагосьці ведаць,
Цяжка - кахаць бяз меры.
Вызначыць меру проста,
Ды не заўсёды варта
Ведаць дакладна кошты
Думкам, што прыйдуць заўтра.
Прыслухайся пра што пяе струна
У час, калі матыў расплюшчыў вочы.
Нам вельма важна - добра пачынаць
Але важней - своечасова скончыць.
Мудра - ня ведаць лішніх,
Глупства - паспець усюды.
Мудрае дасьць нам Звышні
Глупствам адораць людзі.
Хочацца быць патрэбным,
Хочацца быць іначай,
Цяжка паверыць небу,
Лёгка - яго ня ўбачыць.

Вясна прыйшла, такое ўсплыла,
Што памяняўся сэнс жыцця,
На шлях далейшы траціць сілу
Я пачынаю нехаця.
Ізноў ісьці без адпачынку,
Пры тым, што хочацца заснуць...
Я не люблю з тае прычыны
Доўгачаканую вясну.