
Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
Ну, Станкевіч, як заўжды, сабе не здрадзіў. Мне здаецца нават, што свет, намаляваны ў "П'яўцы", - гэта найгоршы варыянт развіцця падзей у "Любіць ноч - права пацукоў". У любым выпадку атмасфера і настрой гэтых раманаў надта падобныя. Праўда, у "П'яўцы" няма ніякай надзеі на светлую будучыню. І самі героі гэта ўсведамляюць. Нават у дзеяннях самых апантаных ідэяй барацьбы не відаць намеру звергнуць "людзей-ценяў", змяніць існуючы ўклад жыцця. Усё, чаго яны жадаюць, - гэта паказаць, што супраціўленне існуе, забіўшы каго-небудзь з чыноўнікаў, або ўджаліць доказам. Сама ідэя існавання Сімуляцыі падалася мне цікавай, ды Станкевіч зрабіў акцэнт на падзейны бок, і тут крыху больш тэорыі не зашкодзіла б. Чаго не скажаш пра дыялогі герояў, якія часам нагадвалі сумныя лекцыі. Абцяжараныя ўскладненымі канструкцыямі рэплікі ну ніяк не пасуюць эмацыйнай размове таварышаў пра надзённае.
Хаця і эмацыйнасці героям не стае. Нават каханне паміж Берташам і Мойрай узнікае неяк беспадстаўна, з ніадкуль. Тое ж самае можна сказаць і пра астатніх. Мне не хапала ярка выражаных пачуццяў - нянавісці, адчаю, жорсткасці, якія абавязкова павінны былі з'явіцца пры тым развіцці падзей, што назіраецца ў рамане.
Пры гэтым нельга сказаць, што кніга прайшла праз мяне незаўважна, без эмоцый. На некаторых старонках не абышлося без мурашак па скуры. Рысы грамадства, створанага Станкевічам у "Пяўцы", пачынаюць фарміравацца ў сучасным укладзе жыцця, яны відавочныя. Прычым, калі чытаеш, чамусьці не здзіўляешся гэтаму, а прымаеш як належнае. Ад гэтага страшна яшчэ больш.

Песімістычнае чытво. Спроба стварыць антыўтопію накшталт "1984" Оруэла, ці "Мы" Замяціна, але ў Юрыя Станкевіча гэтая спроба не атрымалася. Пад канец кнігі суб'ектыўныя аўтарскія развагі пачынаюць моцна раздражняць. А беспрасветнасць намаляванай карціны проста выклікае дэпрэсію і агіду.

У паселішчы яшчэ некалькі тыдняў таму, як мне раней паведаміла Мойра, пачалі рыхтавацца да свята. У чым яно вызначалася, толкам ніхто не ведаў, але афіцыйна было на гэты раз прысвечана ТРАНСМОГУ — агульнай сусветнай мове. Па чарзе аналагічныя святы праводзіліся штогод у розных населеных месцах. Падрыхтоўка заключалася ў тым, што ў цэнтры і на будынках галоўных вуліц наводзіўся своеасаблівы касметычны макіяж: сцены і дахі фарбаваліся ў чырвоны і зялёны колеры (фарбы, вядома, з’яўляліся нізкай якасці і самыя танныя — праз тыдзень яны павінны былі немінуча аблезці), з цэнтральных вуліц прыбіралася і вывозілася смецце, бліжнія звалкі, якія падступалі да самых баракаў, прысыпаліся зямлёй, там-сям аднаўляліся зламаныя слупы ліхтароў і лаўкі. На сценах і шматлікіх расцяжках усталёўваліся і вывешваліся лозунгі і ўсялякія слоганы на так званым ТРАНСМОЗЕ і мясцовай змешанай гаворцы. Шматлікія брыгады «працаробаў», наспех сфарміраваныя муніцыпальнымі ўладамі з дапамогай сілавікоў, з раніцы да захаду сонца завіхаліся на самых розных работах па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

І калі нажавая рана можа загаіцца, то абраза ў выглядзе слова — ніколі.














Другие издания
